Beta

Як разбудзіць у сабе мастака? Майстр класс ад Марыі Шуб

10.28.2016

Марыя Шуб8 лістапада ў 17:00 Беларускі Дом запрашае ўсіх жадаючых адкрыць у сабе мастака на майстр класс украінскай мастачкі Марыі Шуб.

Марыя Шуб — мастак-кераміст, мастак тэатра, кіно і тэлебачання. Скончыла Украінскую акадэмію выяўленчага мастацтва і архітэктуры (Кіеў), майстэрня Д.Д. Лідэра, Кіеўскі мастацка-прамысловы тэхнікум, факультэт керамікі. Працавала ў кіно, тэле-праэктах, тэатральных пастаноўках, анімацыйных і кароткаметражных стужках. У марыі адбыліся две персанальныя выставы: Шмукудун Душы» і «Украінская выцінанка ў сучасным выглядзе».
На практыцы мы паспрабуем тры варыянты правакацыі — выявы з абрэзкаў, пляма і трубачка, манатыпія. Усе тры вырыянты ставяць адну мэту — пошук вобраза. Марыя паказвае, што магчымасць бачыць важней за уменне маляваць. Калі бачыш — ты мастак!
На занятках Марыя распавядзе як займацца тврчасцю з дзецьмі, як працаваць з простымі матэрыяламі, як рабіць нечаканыя адкрыцці.
Марыя лічыць, што мастак гэта той, хто можа пабачыць. Пабачыць карціну і прыгажосць там, дзе іншы пройдзе міма.
Мэта простая — калі кожны сам зможа атрымліваць задавальненне ад творчага працэсу і стварыць нешта новае, то лёгка навучыць гэтаму сваё дзіцяці. Акрамя таго — творчасць — гэта цудоўная тэрапія. Мы часам баімся белага аркуша, баімся пачаць. Гэты майстр класс дапаможа пераадолець гэты страх.

Запрашаем! 

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok