Beta

Юбілей варшаускай Мовы Нанова

04.03.2016

Мова Нанова 10 заняткіСябры! У найбліжэйшы аўторак ладдзім “юбілейныя” заняткі Мова Нанова ў Варшаве – нумар дзесяць!


На гэты раз нашай тэмай стануць дыялекты, а больш канкрэтна – заходнепалескія гаворкі.
Нашымі зоркамі стане гурт “Z lasu”, а менавіта:
Maniucha Bikont, Julita Charytoniuk, Ewa Grochowska, Anna Jakowska, Jagna Knittel, Olga Kozieł, Karolina Podrucka.
Дзяўчыны з Польшчы старанна вывучаюць спадчыну Палесся і спяваюць палескія песні.
У першай палове заняткаў адбудзецца моўная частка з сюрпрызам;)
Потым паглядзім дакументальны фільм Ягны Кнітэль “Альманы” пра палескую вёсачку ў багнах на мяжы Беларусі і Украіны.
Пасля перапыначку будзе частка творчая, з дзе пагаварым з дзяўчынамі “З лесу” і паслухаем магічныя палескія песні ў іх чароўным выкананні.
Абяцаем, што гэта будзе незвычайна і вельмі крута!
А таму – як заўсёды – сардэчна запрашаем у Беларускі Дом у Варшаве, аўторак, 18:30.
Прыходзьце і прыводзьце сяброў!

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok