Beta

Юлія Цімафеева & Альгерд Бахарэвіч для беларусаў Варшавы

03.25.2019

Pamedor Reuckij запрашае на спатканне ў Беларускі Дом у Варшаве:

“У мяне для вас самыя добрыя навіны. Ідзе вясна, а з ёй авітаміноз і aбвастрэнне псіхічных хваробаў! 🧠І як вынік – непакой аб лёсе радзімы і новыя cэксуальныя партнёры. Але я не пра гэта. Нас ужо амаль чатыры тысячы, а мы не ведаем нічога адзін пра аднаго. Калі вайна прыйдзе, то нават не зможам зарганізаваць нармальнае беларускае падполле. Варта ведаць адзін аднаго ў твар і ўмець хоць пару слоў звязаць на бальбуце. Сабакі Еўропы паднеслі вушы?! 👂🏻Я доўга шукаў добрую нагоду сабраць патрабавальных і занятых беларусаў Варшавы разам. І вось зоркі сышліся!!!💫⭐ Пры падтрымцы Беларускі Дом у Варшаве, Прадусарскі цэнтр Радыё Гаваркія Памідоры, мае прыемнасць запрасіць вас на выставу, творчы вечар, фуршэт і віно! 29.03.2019 пятніца а 19.00!

Нічога не плануйце!
Будзем сустракацца!!!

❗❗❗У праграме:
📌Адкрыццё першай персанальнай выставы здымкаў Yulya Tsimafeyeva (паэтка, перакладчыца) “Менск вачыма аператара дрона іншаземнага касмічнага карабля.”
📌Творчы вечар Yulya Tsimafeyeva i Alhierd Bacharevič (пісьменнік, перакладчык) з прэзентацыямі новых кніг.
📌Прэзентацыя альбома гурта Аўтономікон Autonomicon – Icarus Messerschmitt (2017)
📌Фуршэт, віно і размовы!

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok