Beta

«Замест жорсткай русіфікацыі пачалася мяккая»

12.27.2018

Ігар Случак ацэньвае сытуацыю зь беларускай мовай як «жахлівую». У Варшаву ў сьнежні прыяжджаў Ігар Случак, юрыст, вядомы тым, што ведае, як, выкарыстоўваючы магчымасьці заканадаўства Рэспублікі Беларусь, абараніць правы беларускай мовы.

Ігар Случак наведаў Варшаву разам са сваёй калегай Алінай Нагорнай. У сталіцу Польшчы іх запрасіў фонд «Беларускі дом у Варшаве».

Афіша

У кнізе зьмешчаны юрыдычныя парады носьбітам беларускай мовы па абароне сваіх правоў і магчымасьці свабодна карыстацца сваёй мовай у Беларусі. Але нават гэты дапаможнік не дае гарантыі, што ва ўсіх штодзённых сытуацыях беларускамоўны беларус у Беларусі зможа выкарыстаць сваё права на родную мову.

Ігар Случак: Нічога добрага з боку дзяржавы для беларускай мовы не адбываецца. Калі нехта кажа, што ў Беларусі адбываецца нейкая мяккая беларусізацыя, то гэта абсалютна ня так. На дзяржаўным узроўні ніякай моўнай палітыкі ў дачыненьні да беларускай мовы няма. Можна толькі сказаць, што замест жорсткай русіфікацыі ў нас пачалася мяккая русіфікацыя.

Ігар Случак

Ігар СлучакФотa: facebook.com/ihar.sluchak

Улады Беларусі не ідуць на беларусізацыю ў тым ліку таму, што ня бачаць сапраўднага запыту на яе з боку людзей. Таму беларусам трэба выказваць сваё жаданьне беларускай мовы ня толькі ў сябе на кухнях, але зьвяртаючыся непасрэдна да дзяржавы.

Беларускія чыноўінкі жывуць па старых лекалах, і карыстаюцца расейскай, бо ім так прасьцей.

Утвараецца замкнёнае кола.

Дзяржава выціскае адну зь дзяржаўных моў на пэрыфэрыю, то другая ўзмацняецца. А мова — гэта перш за ўсё сродак камунікацыі. І звычайны просты беларус будзе карыстацца мовай, якая больш зручная ў жыцьці. Таму беларусы карыстаюцца расейскай мовай па бытавых прычынах.

Цяпер склалася сытуацыя, калі беларуская мова і беларускамоўныя беларусы дыскрымінуюцца ў выніку перагібу ў дзяржаўнай моўнай палітыцы.

Цяжка, на жаль, знайсьці сярод чыноўнікаў тых, хто публічна выказваўся б у падтрымку беларускай мовы. Зь іншага боку, 95% беларускіх чыноўнікаў — не беларусафобы, а звычайныя беларусы, якія ня бачаць запатрабаванасьці беларускай мовы, але калі будзе адпаведнае стаўленьне дзяржавы, загад яе «прасоўваць», то яны будуць гэта рабіць.

Мабыць, упершыню за 20 гадоў нядаўна выступіў прэм’ер-міністар Беларусі, якім цяпер зьяўляецца Сяргей Румас. Магчыма, зь яго прыходам ва ўрад адбудуцца нейкія істотныя зьмены ў дзяржаўнай моўнай палітыцы.

Віктар Корбут

Польскае Радыё

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok