Beta

Запрашаем на кастынг да Шальмоўскага Тэатру ДыГрыза

03.10.2019

Калі вы любіце традыцыйную культуру і гісторыю Беларусі – Шальмоўскі тэатр ДыГрыза запрашае вас на кастынг на пасаду стажора ў галіне Традыцыйных танцаў Беларусі!

Узнагарода – удзел у складзе Беларускай Дэлегацыі ў Міжнародным Спатканні Славян і Вікінгаў “Wolin 2019” у Польшчы, у жніўні.
Калі вы: паўнагадовыя, здольныя вандраваць па Польшчы і жадаеце гэта рабіць, маеце некаторы час на вывучэнне беларускіх архаічных танцаў ды гульняў і ў вас ёсць цікавасць да вялікіх міжнародных тусовак, размоў каля вогнішча, боек вікінгаў – вас з радасцю чакае Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза!
!!! Што ад вас патрабуецца?
Напісаць на мэйл fireshow@tut.by пра сваё жаданне далучыцца да каманды, прайсці невялічкую шчырую размову з кіраўніцтвам (www.medievalbelarus.org) і атрымаць станоўчую рэкамендацыю. Некаторы час наведваць падрыхтоўчыя бескаштоўныя заняткі, дзе навучыцеся танцам, гульням, а таксама практыцы працы з аудыторыяй, арганізацыі івентаў і г.д. – і стаць адным з лепшых у групе, выехаць разам з артыстамі “Шальмоўскага Тэатру ДыГрыза” на фестываль, пачаць супрацоўнічаць з Тэатрам на міжнагродных гастролях і зарабляць грошы ў галіне Шоу-Бізнэсу (пры жаданьні).
Дадатковыя пытанні можна задаць на гэты самы мэйл ці на нумар +48 791 155 686 і таксама на фэйсбук https://www.facebook.com/bekar.minsk

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok