Beta

Запрашаем на моладзевы абмен у Грузіі!

09.16.2019

Беларускі Дом у Варшаве аб’яўляе набор удзельнікаў на моладзевы абмен Erasmus+ “Theatre as a cultural heritage”. Праэкт пройдзе ў Бакурыяні (у горным пасёлку) у Грузіі з 13 да 23 кастрычніка.

Усе расходы – праезд, пражыванне і харчаванну – бяруць на сябе арганізатары праэкту, удзел у праэкце прадугледжвае аплату ў памеры 15 € (гэта сума неабходна для арганізацыі экскурсій у гарах падчас абмену). Удзельнікі праэкту павінны прысутнічаць падчас усёй праграмы, а таксама прымаць непасрэдны ўдзел у арганізацыі мерапрыемстваў.

Мы чакаем моладзь ва ўзросце 18-30 гадоў, якая пражывае на дадзены момант у Польшчы (вучыцца, працуе).
Заяўкі прымаюцца да 22.09! Мы паінфармуем толькі выбраных кандыдатаў.

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok