Beta

“ЖЫЦЦЁ ПАСЛЯ КРАТАЎ” – прэзентацыя новай кніжкі Аляксандра Тамковіча

05.20.2013

–          Звычайна чым болей адбываецца падзей, тым меней цікавымі яны робяцца. Але дзякуючы “Вясне”, якая выдала гэтую кніжку, мы атрымалі магчымасць прыцягнуць увагу да падзей і канкрэтных асобаў, якіх я не змог апісаць раней, — кажа Тамковіч напярэдадні прэзентацыі ў Беларускім Доме.

„Жыццё пасля кратаў”, – кніжка, апублікаваная пры дапамозе Праваабарончага цэнтру “Вясна”, – складаецца з 27 апісанняў і размоваў з удзельнікамі шакуючых падзеяў 19 снежня 2010 г., якія пасля брутальнага разгону пратэстаў, якія адбыліся пасля выбараў на мінскай Плошчы, патрапілі за краты следчых ізалятараў; а таксама з іх роднымі і блізкімі. Кніжка праілюстраваная здымкамі з сямейных альбомаў яе герояў. Усе гэтыя здымкі будуць прадстаўленыя на прэзентацыі, удзел у якой возьмуць трое герояў кніжкі: Наталля Радзіна, Уладзімір Кобец і Аляксандар Атрошчанкаў.

Як жывуць “дзекабрысты” праз два гады пасля турмы? Адказы на гэтае пытанне шукае  у сваёй новай кніжцы Аляксандар Тамковіч. Рэкамендуем кнігу ўсім, хто цікавіцца сучаснай гісторыяй.

 

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok