Beta

“Зярнятка” прэзентавалі ў Беларускім Доме

12.14.2015

Ziarniatka_Białoruski DomІнтэрактыўная гульнявая прэзентацыя сямейнай чытанкі “Зярнятка” Зосі Куставай з удзелам аўтара-укладальніка адбылася 12 снежня ў Беларускім Доме ў Варшаве. На ранішняе спаткання прыйшло некалькі дзесяткаў мясцовых беларусаў. Больш за палову наведнікаў склалі маленькія беларусы ад зусім немаўлятаў да 10-годак.

Педагог Зося Кустава расказала пра гісторыю стварэння чытанкі, а таксама вялікую ўвагу ў прамове надала аўтарскім методыкам выхавання і вывучэння беларускай літаратуры для шкалятаў, што былі выкарыстаныя ў чытанцы.

Ладзіліся сямейныя конкурсы, дзеці малявалі, чыталі з бацькамі вершы, адгадвалі загадкі, спявалі прыпеўкі. Усіх прысутных чакалі смачныя прызы.

Найбольшай прыязнасцю карысталіся інтэрактыўную гульні для дзетак ды конкурсы сямейнага тыпу. Імпрэза весела, дынамічна і бадзёра доўжылася больш за паўтары гадзіны.Ziarniatka_Białoruski Dom

Уразіла прысутных інфармацыя пра тое, што калі чалавек размаўляе на роднай мове ў чужым асяродку, то ён нават можа аднаўляць арганізм гэтым і лекавацца. Складальніца “Зярнятка” была прыемна зражаная ступенню зацікаўленасці мясцовых беларусаў выхаваннем сваіх дзетак у нацыянальных традыцыях.

Зрэшты, гэта ўжо не першая прэзентацыі кнігі спадарыні Зосі на пляцоўцы Беларускага Дома ў Варшаве. Летась — тамсама адбылася інтэрактыўная імпрэза з нагоды выхаду ў свет сямейнай чытанкі “Лучынка”.

Ziarniatka_Białoruski DomНечаканым і прыемным сюрпрызам для прысутных стаўся выступ філолага, навучэнкі Варшаўскага універсітэта Анхелы Эспіносы Руіз, пра якую так шмат гавораць і пішуць астатнім часам беларускія медыі. Анхела ўзяла слова, а таксама зачытала некалькі сваіх беларускамоўных вершаў, адзін з якіх быў прысвечаны яе маленькай пляменніцы. Мадэравала сустрэчу — літаратарка і тэлевядоўца Валярына.

Зборнік скіраваны на развіццё мовы, творчых здольнасцей, эстэтычнае выхаванне дашкольнікаў і пачаткоўцаў на аснове літаратурнага матэрыялу. У кнізе выкарыстаныя вершы, апавяданні, казкі, загадкі, прыпеўкі, калыханкі, гульні, прыказкі, прымаўкі, хуткагаворкі. Кніга выйшла з друку ў 2015 годзе.

Новы Час
фота: Сярней Пялеса

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok