Beta

Прэзентацыя  дапаможніка “Абаронім мову!”

12.16.2018

15 снежня ў Беларускім Доме адбылася  прэзентацыя  дапаможніка “Абаронім мову!”. Аўтары дапаможніка Аліна Нагорная і Ігар Случак прадставілі праблемы звязаную з выкарыстаннем беларускай мовы ў паўсядзённым жыцці. Вельмі часта ў дзяржаўных установах няма інфармацыі на беларускай мове, у крамах і іншых пунктах абслугоўвання адмаўляюцца адказваць па-беларуску і часта патрабуюць  “адказваць нармальнай мовай”.   У сваёй кнізе аўтары сабралі інформацыю, як кожнаму з нас бараніць права на дзяржаўную мову. Кніга складаецца з двух частак. Першая частка – парады, інструкцыі і прыклады. Другая частка – карысныя вытрымкі з заканадаўства.

Падчас сваёй прэзентацыі аўтары распавялі пра гісторыі стварэння кнігі і цяжкасці, з якімі давялося сутыкнуцца. Госці прэзентацыі мелі магчымасць расказаць пра свае праблемы выкарыстання беларускай мовы і задаць пытанні аўтарам.  Кожны госць атрымаў у падарунак дапаможнік і паштоўку.  Прэзентацыя дапаможніка “Абаронім мову!” стала выдатнай ідэяй правядзення суботняга вечара ў прыемнай кампаніі.

 

Лізавета Кочман для “Беларускага Дома”

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok