Шаноўнае спадарства!
Маем гонар запрасіць Вас на прэзентацыю новага рамана-антыўтопіі Севярына Квяткоўскага, якая адбудзецца 8 кастрычніка ў Беларускі Дом у Варшаве. Раман мае назву “Каларадская пушча”.
Пачатак прэзентацыі а 19.00.
Уваход вольны.
«Севярын, пра што твой раман?»
Нарэшце сфармуляваў кароткае тлумачэнне.
Пра грамадства, якое сваю фантазію, сваю творчую энергію пускае на халасты ход. А таму робіцца маніпуляваным, бо жыве дзеля чыстых ілюзій.
І пра грамадства, якое творчую энергію аддае стварэнню.
У сучаснай Беларусі два гэтых грамадствы суіснуюць у перамяшаным выглядзе. А ў «Каларадскай пушчы» я развёў іх у розныя бакі для нагляднасці.
Праблема практычна ўсіх краін, толькі вось прапорцыі паўсюль розныя. У Беларусі пакуль першыя, у рамане яны «жукі», пераважаюць.
Раман пра цывілізацыйнае супрацьстаянне.