Beta

Адкрыццё гуманітарных візаў і махляры

11.12.2020

У гэты няпросты для ўсіх беларусаў час на вялікі жаль з’яўляюцца махляры, якія карыстаюцца няшчасцем беларусаў для сваіх мэтаў. Беларускі Дом звяртаецца да ўсіх пацярпелым ад рэжыму беларусаў з просьбай быць больш уважлівымі!

Апошнім часам да нас пачалі даходзіць паведамленні, што адзін акаунт у Instagram сцвярджае, што ён звязаны з Беларускім Домам і прадастаўляе паслугі па адкрыцці польскіх гуманітарных візаў, што з’яўляецца няпраўдай.

 

Нужно лишь сбросить им свои документы, а если хотим гуманитарную визу, то развернутое письмо, в котором описаны все наши опасения и риски, связанные с дальнейшим пребыванием в Беларуси во всех подробностях.Утверждают, что сотрудничают с Беларуским Домом в Варшаве.

У сувязі з гэтым, мы заклікаем Вас:

  • Абавязкова правярайце, каму Вы дасылаеце свае дадзеныя
  • Калі Вы хочаце атрымаць дапамогу ці параду ад нейкай польскай арганізацыі, Вы можаце спачатку праверыць, ці яна афіцыйна зарэгістравана: ekrs.ms.gov.pl

  • Праверыць адрас email і тэлефон, па якому вы звязваецеся – ці ёсць ён на афіцыйнай старонцы www і ці пазначаны ў сацыяльных сетках
  • Можна таксама праверыць ці супадае адрас пазначаны на сайте з афіцыйным

 

Такім чынам мы праверылі і PL_visa_BY, якія сцвярджаюць, што яны польскі фонд, які дапамагае беларусам:

 

  • нумар тэлефона, які ў іх пазначаны для кантактаў – належыць Амбасадзе Украіны ў Варшаве

  • адас у Варшаве – таксама адпавядае адрасу украінскай Амбасады

 

Такім чынам мы настойліва просім усіх пацярпелых беларусаў не дасылаць дадзеныя сваіх дакументаў, апісанне сваіх гісторый затрыманняў і рэпрэсій невядомым махлярам у інтэрнэце.

Для таго, каб адкрыць гуманітарную візу Вам не патрэбныя ніякія агенты ці пасярэднікі. Уся інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце польскай Амбасады ў Беларусі, згодна з якой трэба звязацца па тэлефоне альбо электроннай пошце з адным з консульстваў Польшчы ў Беларусі:

  • Консульскі аддзел Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь – тэл.: +375 17 388 52 49, e-mail: minsk.wk.wizy@msz.gov.pl, альбо
  • Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў г. Брэсце – тэл.: +375 162 27 00 49, e-mail: visabrest@msz.gov.pl, альбо
  • Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў г. Гродна – тэл.: +375 152 73 10 49, e-mail: grodno.kg.wiza@msz.gov.pl

Візавую анкету можна падаць непасрэдна ў консульстве альбо ў адным з візавых цэнтраў на тэрыторыі Беларусі без папядняй онлайн рэгістрацыі.

Для атрымання візы неабходна падаць наступныя дакументы:

  • запоўненую і падпісаную візавую анкету с фотаздымкам;
  • сапраўдны пашпарт, выдадзены на працягу апошніх 10 год, у якім ёсць дзве свабодныя старонкі, тэрмін дзеяння якога заканчваецца не раней, чым праз 3 месяцы пасля заканчэння тэрміну дзеяння візы;
  • медыцынскую страхоўку на тэрмін, на які вы хочаце атрымаць візу,
  • а таксама пісьмовую заяву аб жаданні атрымаць візу ў Польшчу.

Віза бясплатная. Калі вы будзеце падаваць дакументы ў візавым цэнтры, вам неабходна будзе аплаціць паслугі цэнтра – суму ў памеры 11 еўра.

Калі ў Вас ёсць нейкія пытанні па тэму гуманітарнай візу, звяртайцеся непасрэдна ў Консульства, альбо за парадамі ў Беларускі Дом у Варшаве:

Акрамя гэтага у інфармацыйным дапаможніку Беларускага Дома Вы можаце знайсці адказы на пытанні на тэму гуманітарнай візы.

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok