Beta

Ан-лайн канферэнцыя 24 лютага 2021 “ЗЛАЧЫНСТВА Ў КУРАПАТАХ 1937-1941: ПРАЎДА І СВАБОДА”

02.22.2021
ЗЛАЧЫНСТВА Ў КУРАПАТАХ 1937-1941: ПРАЎДА І СВАБОДА ПОЛЬСКА-БЕЛАРУСКАЯ АНЛАЙН-КАНФЕРЭНЦЫЯ 24 ЛЮТАГА 2021
 
Супольная канферэнцыя Інстытута Пілецкага і Беларускага Дому ў Варшавебудзе прысвечана масавым рэпрэсіям, якіх зазналі беларусы і палякі з боку таталітарнай савецкай улады ў 1937–1941 гадах. Мэтай канферэнцыі з’яўляецца прэзентацыя актуальнага ўзроўню ведаў на тэму злачынства ў Курапатах, якое застаецца па-за галоўным напрамкам гістарычнай свядомасці палякаў, а ў Беларусі бліжэй вядома толькі ў цесных колах апазіцыі.
Мерапрыемства пройдзе ў выглядзе вебінару на платформе Zoom, адначасова будзе арганізавана трансляцыя на старонцы Facebook. Акрамя таго, плануецца забяспечыць сінхронны пераклад на польскую і беларускую мовы. Спасылка для рэгістрацыі на вебінар на платформе zoom.
 
Падрабязнасці па спасылцы
 
Курапаты, урочышча на ўскраінах Мінска, з’яўляецца знакам камуністычных злачынстваў, скіраваных на беларускую інтэлігенцыю. Гэта менавіта там Саветы ў 1937–1941 гады расстралялі па розным ацэнкам ад 100 да 250 тыс. чалавек. У Курапатах забівалі таксама палякаў – ахвяры Польскай аперацыі НКУС, а таксама ахвяры Катыні. У Савецкім Саюзе пра камуністычны тэрор было забаронена прыгадваць, таму Курапаты былі выкрэсленыя з грамадскай памяці, таксама як і іншыя месцы масавых расстрэлаў. У 1988 годзе па-беларуску выйшаў артыкул, аўтарамі якога былі Зянон Пазьняк і Яўген Шмыгалёў, пад назвай Курапаты — дарога смерці, які ўпершыню закранаў тэму масавых забойстваў. Нягледзячы на тое, што прайшло столькі гадоў, злачынства ў Курапатах усё яшчэ чакае канкрэтнай навуковай працы – усё яшчэ не былі праведзены археалагічныя даследаванні, а дакументацыя застаецца схаванай у архівах.
Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok