Beta

Беларускі Дом праводзіць моладзевы абмен Erasmus+ на Падляшшы

01.15.2020

Цудоўныя навіны! Мы запрашаем вас прыняць удзел у нашым новым міжнародным моладзевым праэкце ў рамах праграмы Erasmus+ на тэму прапаганды і маніпуляцыі ў СМІ.

Медыяпісьменнасць з’яўляецца важнай тэмай у адукацыі моладзі. Людзі павінны быць у стане ацаніць паўсюдную пагрозу фальшывых навін, кібер-моббінгу, радыкалізацыі, пагрозу кібербяспекі. Медыяпісьменнасць цесна звязана са здольнасцю думаць крытычна і незалежна, супрацьстаяць экстрэмісцкім паведамленням, а таксама ўмець аналізаваць свае дзеянні. Моцная дэмакратыя заснавана на высакаякасных навінах і інфармацыі з незалежных СМІ, плюралістычным клімаце меркаванняў і здольнасці дамоўляцца паміж сабой.

Праэкт: «Information vs. Manipulation»
Калі: 16-24 лютага 2020 (9 дзён)
Дзе: вёска на Падляшшы недалёка ад беларускай мяжы (Польшча)
Апроч удзельнікаў з Польшчы ў праекце бярэ удзел моладзь з Літвы, Латвіі, Украіны і Беларусі.

Мова: Моладзевы абмен будзе рэалізоўвацца на расійскай мове.

Задачы праекта:

развіццё ў удзельнікаў навыкаў крытычнага мышлення;

• распрацоўка навыкаў абароны сябе і іншых ад мэтанакіраваных маніпуляцый, дэзінфармацыі ў СМІ;

• прадастаўленне маладым людзям неабходных навыкаў для эфектыўнага выкарыстання інфармацыі і інтэрнэту ў грамадскім жыцці.

Патрабаванні да кандыдатаў:

– узрост удзельнікаў – 18-30 гадоў.

– цікавасць да медыяў, журналістыкі;

– пражыванне ў Польшчы

Умовы ўдзелу:

Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам. Удзельнікам неабходна будзе аплаціць удзел у экскурсіі ў рамках праэкту.

Як падацца:

Запоўніць анкету да 21 студзеня. Мы паінфармуем толькі адабраных кандыдатаў – сачыце за навінамі на нашых старонках у сацыяльных сетках.

Пытанні можна дасылаць на адрас info@belaruskidom.eu

 

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok