Beta

Беларускі Дом правёў моладзевы абмен Erasmus+ на мяжы з Беларуссю

03.02.2020

З 16 па 24 лютага ў вёсцы Нарэйкі на Падляшшы, недалёка ад беларускай мяжы, адбыўся міжнародны маладзёвы абмен Erasmus+. У праэкце ўдзельнічала моладзь з Польшчы, Беларусі, Украіны , Літвы і Латвіі. Тэма праэкту “Information vs manipulation” дапамагла удзельнікам развіць свае навыкі на тэму журналістыкі, крытычнага мыслення.

Удзельнікі разважалі на такія тэмы, як прапаганда у СМІ, пагроза фальшывых навінаў, медыяграматнасть, вучыліся як супрацьстаяць экстрэмісцкім паведавленням і ствараць свой ўласны погляд на паведамленні тэлебачання, радыё і інтэрнэт-парталаў. Галоўным арганізатарам абмену быў Беларускі Дом, партнёрамі праэкту былі – Young Folks LV, NGO Youth Initiative of Cities, Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў / Belarusian Students’ Association.

Кожны дзень удзельнікі мелі 4-5 актыўных блокаў, падчас якіх дзяліліся на каманды, працавалі у групах , над матэрыялам які атрымалі; ставілі эцюды, малявалі газеты, пісалі сцэнарыі, запісвалі сацыяльныя ролікі і г.д. Акрамя таго, удзельнікі мелі магчымасць прадставіць культуру, традыцыі, нацыянальныя стравы свайго краю, і даведацца про звычаі іншых краін-удзельніц.

Erasmus+ – гэта міжнародны праэкт, падчас якога удзельнікі дзеляцца сваім уласным досведам, ведамі. Маладыя людзі праводзяць заняткі, дэбаты, гульні і міжкультурныя вечары, без дапамогі прафісійных спікераў і трэнэраў.
#ErasmusNarejki

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok