Beta

Дазвол на працу па гуманітарнай візе ў Польшчы

10.28.2020

Мы радыя паведаміць пра навіны, якія мы ўсе з Вамі вельмі чакалі! Беларусы, якія прыязджаюць на падставе гуманітарных візаў, змогуць легальна працаваць у Польшчы! Гэта стала магчымым, дзякуючы унясенню паправак у закон аб замежніках, якія былі прыняты Сеймам на сённяшняй сесіі.

Беларускі Дом у канцы жніўня гэтага года звярнуўся да Парламенцкай групы па справах Беларусі з ініцыятывай даць беларусам з гуманітарнай візай магчымасць працаваць у Польшчы. Дзякуючы сумесным намаганням і незвяртаючы ўвагі на розныя палітычныя погляды польскіх дэпутатаў, было прынята рашэнне парламенту Польшчы.

Гэтае рашэнне вельмі важнае для ўсіх тых беларусаў, якія вымушаныя былі з’ехаць ці яшчэ з’едуць у Польшчу з-за палітычнага пераследу ці рэпрэсій.  Дзякуем усім польскім палітыкам, заангаважаваным у вырашэнне гэтага пытання, асаблівую падзяку хочам выразіць кіраўніку парламенцкай групы па Беларусі Роберту Тышкевічу, а таксама дэпутату Паўлу Хрэняку.

Цяпер усе, хто знайшоў у Польшчы прытулак ад пераследу рэжыму Лукашэнкі зможа легальна працаваць.

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok