Beta

Цыкл сустрэчаў “Жанчыны разам” – ЛЮБОЎ

Дата правядзення мерапрыемства: 04.06.2021
Беларускі Дом запускае новы праэкт – цыкл сустрэчаў “Жанчыны разам”. Кожнае мерапрыемства будзе падзелена на 2 часткі. Спачатку будзе адбывацца група падтрымкі, падчас якой кожны зможа ўзяць удзел у размове па тэме сустрэчы, даведацца новае і паспрабаваць некаторыя тэхнікі.
Пасля невялікага перапынку на гарбату, каву пяройдзем да другой паловы, дзе будуць цялесныя або творчыя практыкі, якія дапамогуць нам атрымаць максімум ў даследаванні сябе. Усе сустрэчы накіраваны на падтрымку дзяўчат і жанчын, якія апынуліся ў іміграцыі і праходзяць гэты няпросты шлях. Каманда арганізатарак – гэта беларускі, якія хочуць стварыць камфортную і бяспечную прастору, і ва ўтульнай абстаноўцы разам стварыць новы досвед сястрынскай падтрымкі.

Сстрэча – “Любоў” – сустрэча 4 чэрвеня (18:00 – 20:00) – група падтрымкі + цялесныя практыкі.

Вялікае пачуццё. Шмат жыцця ў гэтым слове. Як абуджаць любоў да сабе і свету, што гэта такое? Самая цёплая сустрэча, вішанька на торце ў канцы месячнага шляху па даследаванні сябе.

Каманда:

➖ Марта Скугарава (мадэратарка сустрэч) – гештальт-терапеўтка
➖ Кацярына Кузіна – адказвае за цялесныя практыкі.
➖ Дыяна Прыхадоўская – мастачка і правадыр у арт-тэхніцы.
Каб прыняць удзел у сустрэчах для жанчын неабходна запоўніць анкету.
Лічба месцаў абмежаваная – з Вамі скантактуюцца праз email
Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok