Beta

Прэзентацыя новага альбома “Праўда ў віне” Алеся Чумакова

Дата правядзення мерапрыемства: 07.06.2019

Алесь Чумакоў з прэзентацыяй новага альбома📀 “Праўда ў віне🍷”.

На канцэрце прагучаць сусветныя і айчынныя музычныя хіты на гуслях, 🎻ірландскія карчомныя і гістарычныя патрыятычныя песні ў адмысловай беларускай імправізацыі🎶 ў перакладзе Алеся Чумакова на беларускую мову. А таксама прагучаць пераклады ад славутых майстроў-паэтаў Сяржука Сокалава-Воюша і Макса Шчура. І ўсё гэта пад чароўныя гукі беларускіх гусляў🎵!

7 чэрвеня а 18:30, ul. Wiejska 13-3, 🏠 Беларускі Дом у Варшаве. ЗАПРАШАЕМ❗️

Даведка: 🎼Алесь Чумакоў – беларускі майстар-гусляр, вядомы шырокай публіцы як музыка гурта «Стары Ольса» і лідар праекта Ceilidh Ceol. Пазнавальны вакаліст і інструменталіст, спадар Чумакоў паспяхова адкрыў сябе ў сольнай творчасці і праз удалую апрацоўку гістарычных ваярскіх песень працягнуў адраджэнне і сучаснае ўдасканальванне старажытнай традыцыі гуслярства.

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok