Beta

Малы памежны рух

Дамову пра малы памежны рух у 2010 годзе падпісалі прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі і кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Аднак, каб ажыццявіць гэтую ініцыятыву, патрэбны абмен дыпламатычных нотаў паміж абедзвюма краінамі, якую блакіруе беларускі бок.

Прадстаўнікі Альянсу “Грамадзянская Гарадзеншчына“ у партнёрстве з Беларускім Домам (Варшава) правялі інфармацыйную кампанію “Малы памежны рух – даеш старт!”, якая адбылася ў Гарадзенскай і Берасцейскай абласцях у Беларусі і на памежных пераходах у Польшчы і Літве.

З 29 па 31 траўня 2015 года актывісты кампаніі наведалі памежныя пераходы Польшчы з Беларуссю ў Баброўніках і Кузніцы Беластоцкай, а таксама памежныя пераходы з Беларуссю ў Літве ў Друскеніках (Райгардас – Прывалка) і ў Шальчынінкаі. Падчас наведвання памежных пераходаў грамадскія актывісты праінфармавалі беларусаў і палякаў, якія едуць у Беларусь аб пагадненні пра Малы памежны рух паміж Польшчай і Беларуссю, а таксама паміж Літвой і Беларуссю.

Паводле Алеся Зарэмбюка з Беларускага дома ў Варшаве, у Беларусі з боку дзяржаўных уладаў няма інфармацыі пра карысць ад увядзення малога памежнага руху: – 90% адказаў на вялікі жаль ніхто нічога не чуў, толькі некаторыя людзі – гэта прыкладна 10%. Людзі распавядаюць, што ўвогуле б кожны дзень ездзілі, вельмі не падабаецца, што яны вымушаныя і маюць права ездзіць на машыне толькі раз на восем дзён.

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok