Beta

КОНКУРС З НАГОДЫ ДНЯ ВОЛІ

03.22.2021

У сувязі з вялікай колькасцю захварэўшых на COVID-19 у Варшаве мы вырашылі, што не варта падвяргаць небяспецы людзей і збірацца разам з нагоды Дня Волі. Таму мы прапаноўваем беларусам Варшавы і іншых польскіх гарадоў зрабіць адно з наступных дзеянняў:

  •  вывесіць бел-чырвона-белы сцяг за сваім вакном і зрабіць фота
  •  сфатаграфавацца са сцягам у цэнтры горада
  •  апублікаваць фота ў сваіх сацыяльных сетках і пазначыць хэштэг #БНР103Варшава
  •  адзначыць профіль Беларускага Дома (Facebook/ Instagram)

Мы ў сваю чаргу абвяшчаем конкурс на самы арыгінальны, цікавы і патрыятычны фотаздымак з нагоды адзначэння Дня Волі беларусамі ў Польшчы.

Для ўдзелу трэба:

  •  адзначыць старонку Беларускага Дома на сваёй публікацыі з фота
  •  залайкаць вось гэты пост
  •  у каментары адзначыць некалькі сяброў, якія могуць прыняць удзел у конкурсе
  •  не забудзьцеся абавязкова пра хэштэг #БНР103Варшава

Лепшы фотаздымак атрымае ад нас набор падарункаў

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok