Беларускі Дом абвяшчае конкурс дзіцячага малюнка для беларускіх дзетак, якія зараз жывуць са сваімі бацькамі ў Польшчы.
У гэтым годзе партнёрам дзіцячага конкурса малюнкаў “Мая любімая Беларусь” стала Амбасада Францыі, Амбасада Германіі, Амбасада Каралеўства Нідэрланды, Амбасада Канады і Амбасада Аўстрыі!
Хай вашыя дзеці пакажуць як любяць і сумуюць без роднай Беларусі!
Як прыняць удзел у нашым конкурсе і атрымаць падарунак да Дня Волі?
➖для удзелу запрашаюцца беларускія дзеці ад 6 да 15 гадоў, якія на дадзены момант пражываюць у Польшчы
даслаць працы можна ў выглядзе скана ў фармаце PDF ці вельмі якаснага фота на email – events@belaruskidom.eu
➖у мэйле абавязкова пазначыць назву карціны, імя і прозвішча мастака ці мастачкі, узрост з якога горада прыехалі і дзе зараз жывеце;
➖калі маеце жаданне, удзельнік можа напісаць пару словаў пра сябе і сваю намаляваную працу.
Дэдлайн падачы заявак 12 сакавіка 23:59!
#StandWithBelarus