Beta

Марафон калядных паштовак

12.15.2020

Калядныя святы − самыя светлыя і самыя кранальныя. Гэта час, калі мы спадзяемся на лепшае, загадваем жаданні і, у незалежнасці ад узросту, чакаем цудаў. На жаль, многія з нас сёлета так і не збяруцца за святочным сталом, не сагрэюцца ўсмешкамі сваіх родных і блізкіх.

Пасля таго, як беларускія ўлады пайшлі на нечуваныя фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, па ўсёй краіне прайшлі шматлікія мітынгі-пратэсты. На мірныя акцыі рэжым адрэагаваў жорсткімі затрыманнямі, гвалтам і крымінальнымі справамі. На дадзены момант палітвязнямі ў Беларусі застаюцца 156 чалавек. У гэтыя калядныя дні ім, як ніколі, трэба ведаць, што ёсць спагада і дабро, што ёсць наша салідарнасць, неабыякавасць, і ёсць надзея.

15 снежня Беларускі Дом у Варшаве распачынае МАРАФОН КАЛЯДНЫХ ПАШТОВАК і заклікaае падтрымаць беларускіх палітзняволеных, даслаўшы ім святочныя віншаванні. Свой удзел у акцыі ўжо пацвердзілі вядомыя польскія і беларускія палітыкі, артысты, журналісты, але далучыцца да марафону можа кожны − пажадана, адзначыўшыся ў сацыяльных сетках хэштэгамі #CardForBelarusianPrisoner 

“Беларускі Дом” – гэта арганізацыя, якая працуе на карысць правоў чалавека, грамадзянскай супольнасці і дэмакратыі ў Беларусі. Пасля амаль дзесяці гадоў дзейнасці Беларускі Дом стаў самай важнай няўрадавай арганізацыяй, якая будуе беларуска-польскія адносіны, функцыянуе як “незалежная беларуская амбасада”. Марафон паштовак працягвае гэтую місію. Кожны дзень мы расказваем пра самыя важныя праблемы ў нашай краіне, імкнемся падтрымліваць беларускія памкненні сярод польскай супольнасці, беларускай меншасці, а таксама ўсіх людзей, каму блізкі лёс Беларусі.

Дашлі свае віншаванні палітвязню!

Імёны і адрасы палітвязняў:

  • Павел Севярынец − апазіцыйны палітык, сузаснавальнік партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя. Быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 7 чэрвеня па дарозе дадому. Пасля 75 сутак адміністрацыйнага арышту Паўла Севярынца не выпусцілі на свабоду, а перавялі ў СІЗА №1 у статусе падазраванага па арт. 293 КК (масавыя беспарадкі).
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Мікалай Статкевіч − апазіцыйны палітык, быў затрыманы 31 траўня па дарозе на Камароўскі рынак у Мінску, дзе ён збіраўся наведаць перадвыбарчы пікет Святланы Ціханоўскай. 30 чэрвеня Мікалай Статкевіч павінен быў выйсці на волю пасля 30 сутак адміністрацыйнага арышту, аднак напярэдадні ўвечары жонцы Статкевіча патэлефанаваў следчы і паведаміў, што палітык падазраецца ў здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя ці ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
    Адрас: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222163 
  • Віктар Бабарыка – прэтэндэнт у кандыдаты на пасаду прэзідэнта, быў затрыманы 18 чэрвеня разам з сынам Эдуардам, калі накіроўваўся ў ТВК для здачы сабраных подпісаў. 21 чэрвеня Віктару Бабарыку было прад’яўлена абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 243 (“Ухіленне ад выплаты сумаў падаткаў і збораў, што пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры”), ч. 2 арт. 235 (“Легалізацыя сродкаў, здабытых злачынным шляхам, учыненая паўторна, альбо службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, альбо ў асабліва буйным памеры”), а таксама па ч. 2 арт. 431 (“Дача хабару паўторна альбо ў буйным памеры”). Пазней абвінавачванне па ч. 2 арт. 431 КК (“Дача хабару паўторна альбо ў буйным памеры”) было перакваліфікавана на ч. 3 арт. 430 (“Атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры, альбо арганізаванай групай, альбо асобай, якая займае адказнае становішча”).
    Адрас для ліставання: Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8, г. Мінск, 220050
  • Максім Знак, сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванню палітычнага крызісу, адвакат. Затрыманы 9 верасня. Следчы камітэт заявіў, што Максім Знак падазраецца ў крымінальным злачынстве па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). 18 верасня Максіму Знаку было прад’яўленае абвінавачванне па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса. У знак нязгоды з абвінавачваннямі адвакат абвясціў галадоўку.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Марыя Калеснікава, сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады, кіраўніца выбарчага штаба Віктара Бабарыкі. Была выкрадзеная 7 верасня ў Мінску і разам з яшчэ дзвюма сябрамі Каардынацыйнай рады, Антонам Радненковым і Іванам Краўцовым, гвалтоўна прывезеная на беларуска-украінскую мяжу для выдварэння з краіны. Аднак парваўшы свой пашпарт на памежным пераходзе і выскачыўшы з аўтамабіля, Марыя Калеснікава перашкодзіла рэалізаціі спецаперацыі сілавікоў.
    9 верасня стала вядома, што жанчына затрыманая і падазраецца ў крымінальным злачынстве па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).
    Адрас: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222163
  • Ігар Лосік – адміністратар тэлеграм-канала “Беларусь головного мозга”, на які падпісана больш за 172 тысячы карыстальнікаў. 25 чэрвеня ў доме ў Баранавічах, дзе жыве Ігар Лосік з сям’ёй, прайшоў вобшук, пасля якога яго затрымалі. Увечары таго ж дня стала вядома, што ў дачыненні да Ігара Лосіка завялі крымінальную справу па арт. 342 КК.
    Адрас: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222163
  • Сяргей Спарыш − актывіст партыі “Народная грамада”, быў затрыманы 25 чэрвеня супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным, якія з прымяненнем фізчнай сілы выцягнулі яго з кватэры. Падставай для затрымання стаў раней вынесены Сяргею Спарышу адміністратыўны арышт на 15 сутак за ўскладанне кветак на Вайсковых могілках у Мінску 8 траўня гэтага году. 9 ліпеня стала вядома,
    што ў дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Уладзімір Цыгановіч – блогер, аўтар youtube-канала MozgON, быў затрыманы 9 чэрвеня для адбыцця 15-суткавага арышту, вынесенага яшчэ ў сакавіку 2020 года. 26 чэрвеня правабаронцам стала вядома, што Уладзіміра Цыгановіча перавялі ў СІЗА-1 па вул. Валадарскага. Ён таксама знаходзіцца ў статусе падазраванага па “справе Ціханоўскага”.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Эдуард Бабарыка – кіраўнік ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі. Быў затрыманы 18 чэрвеня. 21 чэрвеня Эдуарду Бабарыка было прад’яўлена абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 243 (“Ухіленне ад выплаты сумаў падаткаў і збораў, што пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры”).
    Адрас для ліставання: Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8, г. Мінск, 220050
  • Алана Гебрэмарыям – сябра асноўнага складу Каардынацыйнага савета. Алана была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па арт. 342 ч. 1 КК РБ (арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Эдуард Пальчыс – вядомы блогер і грамадскі дзеяч, быў затрыманы ў канцы кастрычніка пры невядомых абставінах ў межах адміністрацыйнай справы. Пазней высвятлілася, што ў чэрвені Эдуард два разы быў завочна асуджаны судом да 15 сутак арышту. Але пасля “сутак” з ІЧУ на Акрэсціна ён так і не выйшаў. Яму прад’явілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 243 (арганізацыя масавых беспарадкаў). Што канкрэтна ставяць у віну блогеру – невядома.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Сяргей Ціханоўскі – блогер, аўтар youtube-канала “Краіна для жыцця”. Затрыманы ў Гродне 29 траўня падчас пікету па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты ягонай жонкі Святланы Ціханоўскай.
    8 чэрвеня Сяргею Ціханоўскаму, як і яшчэ шасці затрыманым, прад’яўленае абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Пазней яму прад’явілі абвінавачванне яшчэ па артыкулу 191 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
    Адрас: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222163
  • Мікалай Дзядок – блогер і актывіст. Быў затрыманы 12 лістапада супрацоўнікамі ГУБАЗіК і МУС. Пры затрыманні быў моцна збіты. Мікалаю Дзядку прад’яўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 КК РБ (арганізацыя або ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Дар’я Чульцова – журналістка тэлеканала “Белсат”. Разам з журналісткай Кацярынай Андрэевай стала фігуранткай крымінальнай справы аб арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).
    Адрас: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222163
  • Кацярына Андрэева (Бахвалава) – журналістка тэлеканала “Белсат”. 15 лістапада, пасля прамога эфіру з месца жорсткага разгону сілавікамі дэманстрантаў на “Плошчы пераменаў” у Мінску стала фігуранткай крымінальнай справы аб арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). Пасля сямі сутак адміністрацыйнага арышту яна не выйшла на волю.
    Адрас: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222163
  • Кацярына Барысевіч – журналістка партала TUT.BY. Была затрыманая 19 лістапада ў сувязі з крымінальнай справай аб нібыта раскрыцці медыцынскай таямніцы збітага да смерці Рамана Бандарэнкі (ч. 3 арт. 178 КК ). Яна прывяла ў артыкуле словы доктара аб адсутнасці ў крыві Рамана алкаголю, што супярэчыла заявам прадстаўнікоў улады.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Уладзіслаў Марціновіч – студэнт 4-га курса Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэту, адміністратар тэлеграм-канала “Белые халаты”. Затрыманы 19 лістапада.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030 
  • Алег Корбан – лідар грамадскай ініцыятывы “Альтэрнатыва”. Затрыманы 25 кастрычніка. Спачатку яму прысудзілі 15-суткавы арышт, а пасля перавялі ў СІЗА-1.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030 
  • Іван Андрушойць. Затрыманы 5 лістапада, дома ў яго правялі вобшук, вынялі тэхніку і дакументы.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030 
  • Таццяна Якельчык – студэнтка механіка-матэматычнага факультэта БДУ. Затрымана 26 лістапада.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030 
  • Рыгор Саладоўнікаў − жыхар Маладзечна, затрыманы 22 лістапада ў межах крымінальнай справы за перакрыццё вул. Вялікі Гасцінец.
    Адрас: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222163
  • Дзмітрый Карабейнік − жыхар Маладзечна, быў затрыманы 22 лістапада ў межах крымінальнай справы за перакрыццё вул. Вялікі Гасцінец.
    Адрас: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222163
  • Дзяніс Жук – жыхар Брэста, затрыманы 26 лістапада у межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках у жніўні.
    Адрас: СІЗА-7, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, г. Брэст, 224030
  • Ігар Повараў. Затрыманы 23 лістапада і змешчаны пад варту за арганізацыю забастоўкі на прадпрыемстве 17 жніўня.
    Адрас: СІЗА-3, вул. Кніжная, 1А, г. Гомель, 246003
  • Аляксей Санчук. Затрыманы 4 лістапада на рэпетыцыйнай кропцы ў Мінску з барабаншчыкамі. Тады затрымалі не менш за 10 музыкаў. Пры затрыманні Аляксея збілі, прымусілі паказаць змесціва тэлефону. Пасля хлопца асудзілі на 15 сутак нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, але на волю ён не выйшаў.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030 
  • Арцём Вінакураў – 21-гадовы студэнт трэцяга курсу БДУІР. Паводле звестак МУС, 26 кастрычніка ён разам з іншымі навучэнцамі зайшоў у аўдыторыю, дзе праходзіў занятак, і пачаў заклікаць да страйку. Арцём затрыманы 28 кастрычніка.
    Адрас: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222163
  • Сяргей Ярашэвіч – адзін з адміністратараў тэлеграм-канала “Армія з народам”, муж палітзняволенай Антаніны Канавалавай. Затрыманы 2 кастрычніка.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030 
  • Аляксандр Цярэшка – фігурант “Пінскай справы”, узбуджанай па падзеях пасля выбараў прэзідэнта ў Пінску.
    Адрас: СІЗА-6, вул. Брэсцкая, 258В, г. Баранавічы, Брэсцкая вобласць, 225413
  • Ірына Шчасная − рэдактарка тэлеграм-канала “Мая краіна Беларусь”. Затрымана 18 лістапада.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030 
  • Руслан Парфёнаў – сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай у Мазыры. 19 жніўня затрыманы ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030 
  • Ян Салановіч − студэнт 4-га курса дзённага аддзялення БДУІР. Затрыманы 1 лістапада. Па стане на 30 лістапада ў агульнай суме Яну прысуджана 86 сутак адміністрацыйнага арышту.
    Адрас: ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама, 1-ы завулак Акрэсціна, 36, Мінск, 220089
  • Аляксей Самусенка. Затрыманы 5 лістапада ў межах крымінальнай справы па арт. 342 КК (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). За два дні да гэтага быў затрыманы брат Аляксея Кім Самусенка.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Кім Самусенка – актывіст, сябра рады грамадскага руху “Дзея”. Яго затрымалі 3 лістапада. Следчы камітэт заявіў, што ён і яго знаёмы датычныя да ўзлома кампутарнай сістэмы Мінгарвыканкама 3 лістапада. Акрамя гэтага, Следчы камітэт заявіў, што Кім Самусенка “з’яўляўся актыўным ўдзельнікам несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў на тэрыторыі сталіцы з 9 жніўня гэтага года”.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030 
  • Павел Дрозд. Затрыманы 3 лістапада па падазрэнні аб узломе кампутарнай сеткі Мінгарвыканкама (ч. 2 арт. 349 КК) і па падазрэнні ў здзяйсненні дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК). Пазней яму былі прад’яўлены абвінавачванні па гэтых артыкулах.
    Адрас: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222163
  • Дзмітрый Жэбуртовіч. Затрыманы 7 кастрычніка каля дома (ён выходзіў у краму). Павезлі ў РУУС, там збілі і адправілі на Акрэсціна. Дамоў з ператрусам прыйшлі ў той жа дзень, забралі кампутар, тэлефон і іншыя рэчы.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Яўген Курганаў. Прад’яўлена абвінавачванне за ўдзел у масавых беспарадках у жніўні.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030 
  • Сяргей Крыўчэня − фігурант крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Справа заведзена па падзеях у Брэсце 10 жніўня. Быў затрыманы 18 жніўня. Мае двух непоўнагадовых дзяцей.
    Адрас: СІЗА-7, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, г. Брэст, 224030
  • Вольга Філатчанкава – удзельніца відэазвароту выкладчыкаў БДУІР супраць гвалту, брала ўдзел у забастоўцы. Была затрымана 12 лістапада.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Марыя Каленік – студэнтка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Была затрымана 12 лістапада.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Глеб Фіцнер – студэнт чацвёртага курсу Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэту. Быў затрыманы 12 лістапада.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Вікторыя Гранкоўская – былая студэнтка БНТУ, якую адлічылі падчас восеньскіх акцый пратэсту ў Беларусі. Дзяўчына была затрымана 12 лістапада.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Ілля Трахтэнберг – адлічаны студэнт матэматычнага факультэту БДУ. 12 лістапада затрымалі ў межах крымінальнай справы за “арганізацыю альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Анастасія Булыбенка – былая студэнтка БНТУ, якую адлічылі падчас восеньскіх акцый пратэсту ў Беларусі. Дзяўчына была затрымана 12 лістапада.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Ксенія Сырамалот – студэнтка факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, прэс-сакратарка “Задзіночання беларускіх студэнтаў”, валанцёрка Праваабарончага цэнтру “Вясна”. Ксенія была затрымана 12 лістапада.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Ягор Канецкі – студэнт біялагічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту, сябра “Задзіночання беларускіх студэнтаў”, актывіст “Вольнага прафсаюза”. Быў затрыманы 12 лістапада.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Кася Будзько – прыхільніца “Задзіночання беларускіх студэнтаў”, студэнтка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту. Кася была затрымана 12 лістапада.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Яна Арабейка – актывістка, прыхільніца “Задзіночання беларускіх студэнтаў”, студэнтка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту. Яна была затрымана наўпрост у інтэрнаце 12 лістапада.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Цімур Рызапур. Затрыманы 30 верасня. 37-гадовы таксіст увечары 10 жніўня вяртаўся з працы дадому, яго падстрэлілі гумовымі кулямі пяць разоў.
    Адрас: СІЗА-7, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, г. Брэст, 224030
  • Раман Гваздзёлка. Затрыманы 20 кастрычніка па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках 10 жніўня ў Брэсце.
    Адрас: СІЗА-7, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, г. Брэст, 224030
  • Вольга Класкоўская – былая журналістка “Народнай волі”, затрымана 14 кастрычніка ў Мінску. Яе абвінавачваюць у перакрыцці руху транспарту на скрыжаванні праспекта Ракасоўскага і вуліцы Пляханава ўвечары 13 кастрычніка. Акцыю праводзілі каля 7 чалавек, сярод якіх нібыта была і Вольга Класкоўская. У іх узнікла сутычка з адным з кіроўцаў. Ёй ставяць у віну здзяйсненне злачынства, прадугледжанага арт. 342 Крымінальнага коодэкса (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і пацягнулі парушэнне працы транспарту).
    Адрас: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222163
  • Дзмітрый Канапелька. Затрыманы 11 верасня. Ставяць у віну падзеі 9-12 жніўня ў Мінску. Ён у гэты час жыў у гатэлі Вікторыя.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Дзмітрый Дубкоў. Абвінавачваецца па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках).
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Віктар Сядоў. 16 кастрычніка. Яго затрымалі за відэа, на якім бачна, што нібыта ён кідае камяні ў сілавікоў у Мінску .
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Ігар Пражэннікаў. Затрыманы 4 кастрычніка на “Маршы вызвалення палітвязняў” у межах адміністрацыйнай справы. Пасля 13-сутачнага арышту яго не адпусцілі.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Яўген Дзмітрыеў. Затрыманы 4 кастрычніка пасля “Марша вызвалення палітвязняў” каля свайго дома ў Мінску. Меркавана, за ім сачылі.
    Адрас: г. Жодзіна ул. Савецкая, 22а, 222163 СТ-8
  • Кірыл Паўлавец. Затрыманы 4 кастрычніка пасля “Марша вызвалення палітвязняў”. Яго асудзілі на 14 сутак арышту, але на волю ён так і не выйшаў.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Раман Канановіч. Затрыманы 16 кастрычніка. 24-гадовага хлопца абвінавачваюць па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках) за падзеі 9-15 жніўня ў Мінску.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Дзяніс Гуцін – адміністратар канала “Масюкоўшчына”, затрыманы 22 верасня ў Мінску.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Яўген Прапольскі. Затрыманы 29 верасня. Дзяржаўнае ТБ паказала яго ў сваім роліку «МУС Беларусі ідэнтыфікуе адміністратараў “ананімных” чатаў і ўдзельнікаў пратэстаў».
    Адрас: г. Жодзіна ул. Савецкая, 22а, 222163 СТ-8
  • Юрый Кузьміч – абвінавачваецца ва ўдзеле ў масавых беспарадках у Брэсце.
    Адрас: СІЗА-7, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, г. Брэст, 224030
  • Максім Бабіч – непаўнагадовы хлопец, абвінавачваецца за падзеі 13 кастрычніка ў Мінску.
    Адрас: г. Жодзіна ул. Савецкая, 22а, 222163 СТ-8
  • Іван Багдзевіч. Затрыманы 19 кастрычніка ў вёсцы Рыбцы Пухавіцкага раёна. Затрымліваць Івана прыехаў бус узброеных АМАПаўцаў. У віну яму ставяць удзел у масавых беспарадках у Мінску.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Марыя Несцерава. Абвінавачваецца за “удзел у масавых беспарадках у Мінску”.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Сяргей Брыль. Затрыманы 23 верасня на працы ў Мінску ў межах справы аб масавых беспарадках, па месцы жыхарства быў праведзены вобшук і канфіскаваная ўся тэхніка.
    Адрас: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222163
  • Андрэй Папоў. Быў паранены і затрыманы 9 жніўня. Ізноў Андрэя затрымалі 1 верасня.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Павел Нядбайла – жыхар Светлагорска, быў затрыманы 29 верасня ў межах крымінальнай справы па масавых беспарадках.
    Адрас: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222163
  • Сяргей Ляжэнка – фігурант “Пінскай справы”. 30 жніўня мерай стрымання для Сяргея быў абраны хатні арышт, а 23 верасня мужчыну зноў затрымалі за “удзел у масавых беспарадках”.
    Адрас: СІЗА-6, вул. Брэсцкая, 258 В, г. Баранавічы, 225413
  • Дзмітрый Івашкоў – сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, затрыманы 27 верасня.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Валерый Каленчыц. Абвінавачваецца па ч. 2 арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках у Мінску).
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Юрый Бялько. Затрыманы па справе аб удзеле ў масавых беспарадках.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Дзяніс Болтуць. Затрыманы 25 верасня у якасці падазраванага ў межах справы аб масавых беспарадках.
    Адрас: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222163
  • Дзмітрый Ластоўскі. Затрыманы 29 верасня па справе аб масавых беспарадках.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Яраслаў Збароўскі. Затрыманы 25 верасня па справе аб масавых беспарадках.
    Адрас: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222163
  • Андрэй Чапюк – валанцёр “Вясны”, быў затрыманы 2 кастрычніка ў Мінску супрацоўнікамі ГУБАЗіК. Уся дзейнасць Андрэя Чапюка насіла выключна мірны, праваабарончы характар і была накіраваная на дапамогу людзям, якія пакутуюць праз свае палітычныя погляды і перакананні.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Уладзімір Гарох. Затрыманы па так званай “Карэліцкай справе”. Уладзіміру Гароху было прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 КК (масавыя беспарадкі).
    Адрас: СІЗА-6, вул. Брэсцкая, 258 В, г. Баранавічы, 225413
  • Максім Зіневіч – падчас акцыі пратэсту 10 жніўня ў Брэсце быў паранены гумовай куляй у нагу. Затрыманы 25 жніўня па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках.
    Адрас: СІЗА-7, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, г. Брэст, 224030
  • Міхаіл Калішук. Затрыманы і збіты супрацоўнікамі АМАПу 10 жніўня ў Брэсце. 11 жніўня Міхаіла адпусцілі. 31 жніўня яго паўторна затрымалі па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках.
    Адрас: СІЗА-7, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, г. Брэст, 224030
  • Антаніна Канавалава – давераная асоба Святланы Ціханоўскай, затрыманая 6 верасня.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Іван Красоўскі – актывіст анархісцкага руху, затрыманы 24 верасня.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Ілля Мігно. Затрыманы 19 жніўня па месцы жыхарства па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках.
    Адрас: СІЗА-7, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, г. Брэст, 224030
  • Ганна Сунгурава. Затрыманая 25 верасня. Знаходзіцца ў статусе падазраванай па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках).
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Тамаз Піпія – футбольны заўзятар клуба “МТЗ-РІПА”, быў затрыманы 26 верасня ў Гродне па падазрэнні ў арганізацыі масавых беспарадкаў 23 верасня, пасля таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі.
    Адрас: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222163
  • Цімур Піпія. Футбольны заўзятар клуба “МТЗ-РІПА”, быў затрыманы 25 верасня ў Мінску па падазрэнні ў арганізацыі масавых беспарадкаў 23 верасня, пасля таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі.
    Адрас: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222163
  • Расціслаў Стэфановіч – сябра пашыранага Каардынацыйнага савету, быў затрыманы і збіты супрацоўнікамі АМАПу 29 верасня.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Арцём Касакоўскі. Затрыманы 27 верасня ў межах справы аб масавых беспарадках.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Дзяніс Марусевіч. Знаходзіцца пад вартай з 11 верасня ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках.
    Адрас: СІЗА-7, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, г. Брэст, 224030
  • Марк Салонікаў. Затрыманы ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках.
    Адрас: СІЗА-7, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, г. Брэст, 224030
  • Яўген Каханоўскі – жыхар Жлобіна, быў затрыманы 27 жніўня.
    Адрас: СІЗА-3, вул. Кніжная, 1А, г. Гомель, 246003
  • Аляксандр Кісялёў − жыхар Жлобіна, быў затрыманы і асуджаны за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту ў ноч з 11 на 12 жніўня. Пасля арышту на волю не выйшаў.
    Адрас: СІЗА-3, вул. Кніжная, 1А, г. Гомель, 246003
  • Андрэй Войніч – актывіст “Еўрапейскай Беларусі”, быў затрыманы  25 верасня ў межах крымінальнай справы за ўдзел у масавых беспарадках.
    Адрас:  СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Яўген Афнагель – актывіст “Еўрапейскай Беларусі”, быў затрыманы 25 верасня ў межах крымінальнай справы за ўдзел у масавых беспарадках.
    Адрас:  СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Павел Юхневіч – актывіст “Еўрапейскай Беларусі”, быў затрыманы 25 верасня ў межах крымінальнай справы за ўдзел у масавых беспарадках.
    Адрас:  СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Уладзіслаў Еўсцігнееў – абвінавачаны ў супраціўленні супрацоўнікам АМАПу з ужываннем гвалту падчас затрымання сілавікамі мірных пратэстоўцаў на акцыі 19 чэрвеня 2020 года ў г. Маладзечна. 29 верасня 2020 года суд Маладзечанскага раёна пакараў Уладзіслава 3 гадамі пазбаўлення волі.
    Адрас: ІЧУ г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, 222163
  • Павел Пяскоў – 29 верасня суд Маладзечанскага раёна вынес яму прысуд па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса і пакараў яго 3 гадамі і 3 месяцамі пазбаўлення волі.
    Адрас: ІЧУ г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, 222163
  • Сцяпан Латыпаў – арбарыст і дырэктар кампаніі “Беларбо”, жыхар дома каля так званай “Плошчы Перамен”. Быў затрыманы 15 верасня ў двары жылога масіва па вул. Чарвякова ў Мінску супрацоўнікамі АМАПу. У яго кватэры адбыўся ператрус. 19 верасня ў эфіры некалькіх дзяржаўных тэлеканалаў быў прадэманстраваны сюжэт, дзе сцвярджалася, што Сцяпан Латыпаў падазраецца ў арганізацыі незаконнага каналу пастаўкі ў краіну небяспечных хімікатаў і меў намер выкарыстаць атрутныя рэчывы супраць супрацоўнікаў міліцыі.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Марфа Рабкова – каардынатарка Валанцёрскай службы “Вясны”, праваабаронца. Была затрыманая 17 верасня.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Cяргей Капанец. Затрыманы ў межах справы аб масавых беспарадках, узбуджанай пасля падзей 9-13 жніўня.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Дзяніс Кірэшчанка. Затрыманы 8 жніўня ў межах справы аб масавых беспарадках. Спачатку ўтрымліваўся ў ізалятары ў Карэлічах, пасля быў пераведзены ў Гродна.
    Адрас: СІЗА-6, вул. Брэсцкая, 258 В, г. Баранавічы, 225413
  • Аляксей Караткоў – CEO-распрацоўшчык стартапа MakeML. Быў затрыманы 27 жніўня на плошчы Незалежнасці каля Чырвонага касцёлу.
    Адрас: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222163
  • Станіслаў Міхайлаў. Затрыманы ў Пінску па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Пазней Станіславу Міхайлаву было прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса.
    Адрас: СІЗА-6, вул. Брэсцкая, 258 В, г. Баранавічы, 225413
  • Алена Маўшук – затрыманая ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Са слоў міліцыянтаў, жанчына нібыта з палкай замахваліся на супрацоўнікаў міліцыі (АМАП).
    Адрас: СІЗА-6, вул. Брэсцкая, 258 В, г. Баранавічы, 225413
  • Дэвід Масціцкі. Затрыманы 2 верасня па падазрэнні аб удзеле у масавых беспарадках.
    Адрас: СІЗА-6, вул. Брэсцкая, 258 В, г. Баранавічы, 225413
  • Мікалай Сасеў. Затрыманы ў ноч з 12 на 13 жніўня ў межах справы аб масавых беспарадках.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Ігар Салавей. Затрыманы па справе аб масавых беспарадках у Пінску.
    Адрас: СІЗА-6, вул. Брэсцкая, 258 В, г. Баранавічы, 225413
  • Ягор Сугойдзь. Затрыманы па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Пазней Ягору Сугойдзю было прад’яўленае абвінавачванне.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Дзяніс Чыкалёў. Затрыманы 10 жніўня ў Мінску па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Пазней Дзянісу Чыкалёву было прад’яўленае абвінавачванне.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Вячаслаў Шэлямет. Затрыманы па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках.
    Адрас: СІЗА-6, вул. Брэсцкая, 258 В, г. Баранавічы, 225413
  • Віктар Куўшынаў − дырэктар па прадукту IT-кампаніі PandaDoc. Быў затрыманы 2 верасня, яму было прад’яўленае абвінавачванне па ч. 4 арт. 209 КК (махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры).
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Аляксандр Васілевіч − бізнэсмэн, сузаснавальнік анлайн-выданняў kyky.org і TheVillage-Беларусь, уладальнік агенцтва Vondel/Hepta і прасторы Галерэя Ў. Быў затрыманы 28 жніўня прадстаўнікамі Дэпартаментам фінансавых расследаванняў. 4 верасня А. Васілевічу было прад’яўлена абвінавачванне. З-за ўзятай у адваката падпіскі аб неразгалошванні матэрыялаў следства, на дадзены момант невядома па якім артыкуле Крымінальнага кодэкса яно прад’яўлена. У якасці падазраванай па ўзбуджанай крымінальнай справе праходзіць і жонка А. Васілевіча − Надзея Зелянкова.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Дзмітрый Кубараў. Затрыманы ў межах крымінальнай справы па масавых беспарадках.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Віктар Панцялееў. Затрыманы ў межах крымінальнай справы па масавых беспарадках.
    Адрас: СІЗА-7, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, г. Брэст, 224030
  • Віталь Пракапчук. Затрыманы ў Брэсце 19 жніўня разам з сынам Ягорам.
    Адрас: СІЗА-7, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, г. Брэст, 224030
  • Ягор Пракапчук. Затрыманы ў Брэсце 19 жніўня.
    Адрас: СІЗА-7, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, г. Брэст, 224030
  • Вячаслаў Рагашчук. Затрыманы ў Пінску, моцна збівалі на працягу трох дзён. Прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках).
    Адрас: СІЗА-6, вул. Брэсцкая, 258 В, г. Баранавічы, 225413
  • Артур Халімончык. Затрыманы ў Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня. Прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках).
    Адрас: СІЗА-6, вул. Брэсцкая, 258 В, г. Баранавічы, 225413
  • Алег Рубец. Затрыманы ў Пінску 10 жніўня. Пры затрыманні быў моцна збіты. Падазраваны па справе аб масавых беспарадках
    Адрас: СІЗА-6, вул. Брэсцкая, 258 В, г. Баранавічы, 225413
  • Раман Багнавец. Затрыманы ў Пінску ў межах крымінальнай справы па масавых беспарадках.
    Адрас: СІЗА-6, вул. Брэсцкая, 258 В, г. Баранавічы, 225413
  • Данііл Богнат. Затрыманы  ў Пінску ў межах крымінальнай справы па масавых беспарадках.
    Адрас: СІЗА-6, вул. Брэсцкая, 258 В, г. Баранавічы, 225413
  • Таццяна Канеўская − давераная асоба кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Гомелі. Вечарам 6 жніўня жанчыну затрымалі.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Юры Уласаў − давераная асоба кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай па Гомельскай вобласці. Быў затрыманы 6 жніўня, да яго прыйшлі дадому з вобшукам у межах крымінальнай справы: нібыта Уласаў 15 лістапада 2019 года абражаў супрацоўнікаў міліцыі.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Арцём Саўчук. Арцёму прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (удзел у масавых беспарадках).
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Юры Савіцкі – сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі. Яму прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (удзел у масавых беспарадках).
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030 
  • Аляксандр Шабалін – сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай у Гомелі. Яму прад’яўленае абвінавачванне за арганізацыю масавых беспарадкаў.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030 
  • Ігнат Сідорчык − малады рэжысёр, актор і паэт. Знаходзіўся ў ІЧУ г. Жодзіна, пазней быў пераведзены ў СІЗА-1. Яму прад’яўленае абвінавачванне за арганізацыю масавых беспарадкаў.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030 
  • Арцём Хвашчэўскі. Арцёму прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (удзел у масавых беспарадках).
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Акіхіра Гаеўскі-Ханада – актывіст анархісцкага руху, быў затрыманы 12 жніўня.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030 
  • Аляксандр Францкевіч − актывіст анархісцкага руху, быў затрыманы 13 жніўня.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Ігар Ярмолаў − валанцёр штаба Віктара Бабарыкі. 18 жніўня аказаўся ў СІЗА КДБ.
    Адрас для ліставання: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Лявон Халатран − валанцёр штаба Віктара Бабарыкі, затрыманы ў межах справы аб масавых беспарадках.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Антон Бяленскі – валанцёр штаба Віктара Бабарыкі, затрыманы ў межах справы аб масавых беспарадках.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Андрэй Пазняк − праграміст, затрыманы ў межах справы аб масавых беспарадках. Быў моцна збіты.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Уладзіслаў Карэцкі − валанцёр штаба Віктара Бабарыкі, затрыманы ў межах справы аб масавых беспарадках.
    Адрас для ліставання: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Сяргей Коршун − блогер тэлеграм-канала “Армія з народам”, затрыманы 21 ліпеня.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Дзмітрый Папоў – мадэратар сацыяльных сетак “Краіны для жыцця”, знік увечары 4 чэрвеня. 10 ліпеня Дзмітрыю Папову было прад’яўленае абвінавачванне за “арганізацыю або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Дмітрый Карака − адзін з каардынатараў ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі. Затрыманы 18 чэрвеня
    Адрас для ліставання: Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8, г. Мінск, 220050
  • Зміцер Казлоў − блогер ютуб-канала “Шэры кот”, затрыманы 10 чэрвеня.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Аляксандр Кабанаў − брэсцкі блогер, аўтар youtube-канала “Народны рэпарцёр”, прэс-сакратар ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Затрыманы 15 чэрвеня. Ягоны лёс стаў вядомы праваабаронцам толькі 25 чэрвеня.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Сяргей Пятрухін − брэсцкі блогер, аўтар ютуб-каналаў “Народны рэпарцёр” і ” Youtube-дэпутаты”. 25 чэрвеня стала вядома, што ён затрыманы ў межах крымінальнай справы па арт. 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Уладзімір Няронскі – блогер, аўтар ютуб-канал “Слуцк для жыцця”. З 8 мая 2020 года ён бесперапынна адбываў 40 сутак адміністрацыйнага арышту. На яго заведзеная крымінальная справа па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса.
    Адрас: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222163
  • Уладзімір Дудараў – каардынатар ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі па Магілёўскай вобласці. Затрыманы 11 чэрвеня. Уладзімір Дудараў раней працаваў у Магілёўскім гарвыканкаме. У 2018 годзе быў прызначаны намеснікам старшыні Магілёўскага гарвыканкаму, курыраваў пытанні будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У кастрычніку мінулага года пакінуў гэтую пасаду.
    Адрас: СІЗА, вул. Крупскай, 99 А, г. Магілёў, 212011
  • Святлана Купрэева − сяброўка сям’і Віктара Бабарыкі і каардынатарка яго ініцыятыўнай группы па адным з раёнаў Мінска. Падазраецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты сумаў падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры).
    Адрас для ліставання: Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8, г. Мінск, 220050
  • Зміцер Фурманаў – чалец ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Затрыманы падчас выбарчага пікету ў Гродне 29 траўня пры зборы подпісаў.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Аляксандр Арановіч – чалец каманды YouTube-канала “Краіна для жыцця”, кіроўца аўтадома, жыў у горадзе Старыя Дарогі Мінскай вобласці. Затрыманы падчас пікету па зборы подпісаў у Гродне 29 траўня.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Арцём Сакаў − чалец ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Знаходзіўся на пікеце па зборы подпісаў у Гродне 29 траўня. Затрыманы 31 траўня.
    Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
  • Іван Комар – актывіст анархісцкага руху. 12 лютага судом Савецкага раёна г. Мінска асуджаны на 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 27 сакавіка Мінгарсуд па апеляцыйнай скарзе зменшыў тэрмін Івану Комару да 3,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
    Адрас: ПК-17, вул. 1-я Заводская, д. 8, г. Шклоў, 213004
  • Мікіта Емяльянаў − актывіст анархісцкага руху, асуджаны 12.02.2020 года судом Савецкага раёна г. Мінска да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 27 сакавіка Мінгарсуд па апеляцыйнай скарзе зменшыў тэрмін Мікіце Емяльянаву да 4 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
    Адрас: Турма №4, вул. Крупскай, 99а, г. Магілёў, 212011
  • Ціхан Клюкач. Быў затрыманы 26 верасня і затым яго некалькі разоў асудзілі агулам на 45 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Пасля адбыцця арышту яго этапавалі ў Мінск, а адтуль 3 снежня ў СІЗА Жодзіна.
    Ціхана абвінавачваць за падзеі 6 верасня на “Маршы адзінства” ў Мінску. Тады Ціхан разам з Сафіяй Малашэвіч размалёўваў балончыкам з фарбай шчыты спецыяльных сродкаў загароджы.
    Адрас: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222163
  • Сафія Малашэвіч. У першы раз была затрымана 6 верасня на акцыі пратэсту “Марш адзінства”, падчас якой яна балончыкам з фарбай малявала на паверхні шчытоў спецыяльных сродкаў загароджы. Яна стала падазраванай па крымінальнай справе. Спачатку яе адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, але зноў затрымалі 30 лістапада і змясцілі пад варту.
    Адрас: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222163

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok