Beta

Міжнародная абарона ў Польшчы

09.30.2020

Інфармацыя для тых, хто плануе пераязджаць у Польшчу ў мэтах атрымання міжнароднай абароны (атрымання статусу бежанца). Заяву на прадстаўленне міжнароднай абароны вы можаце падаць на мяжы Рэспублікі Польшчы (мець візу неабавязкова) або ва ўпраўленнях памежнай службы ў Польшчы (Варшава, Кракаў і г.д.), але толькі калі ў вас ёсць віза або ВНЖ у Польшчы.

Працэдура атрымання:

Вам неабходна падаць заяву на мяжы Рэспублікі Польшчы ці прыйсці ва ўпраўленне памежнай службы. Рэкамендуем прыходзіць да пачатку працоўнага дня, бо працэдура афармлення займае не адну гадзіну. Там вы запоўніце дакументы, вам зробяць фота, дактыласкапію і правядуць медыцынскі агляд. Калі вам патрэбен перакладчык, то Польшча прадаставіць яго бясплатна. Калі вас не змогуць прыняць у першы дзень, то вам абавязаны даць апавяшчэнне аб даце і часе, калі вас прымуць (звычайна праз 1-2 дні).

Якія дакументы неабходна мець з сабой для падачы заявы?

Для падачы заявы аб міжнароднай абароне вам неабходны толькі пашпарт, ніякія іншыя дакументы не патрэбны.

Але…

Калі вас выклічуць на сустрэчу, падчас якой вы будзеце распавядаць аб вашай сітуацыі, мы вельмі раім мець з сабой дакументы, якія пацвердзяць вашы словы, складанасць і важнасць вашага выпадку, а таксама растлумачаць чаму вам вяртацца ў Беларусь небяспечна. 

Такімі дакументамі могуць быць: рашэнні судоў, даведка з арышту, членскія білеты розных арганізацый (акрамя камсамола і падобных), артыкулы ў СМІ, паказанні сведак і г. д. Вазьміце ўсё, што на вашу думку, можа быць важным для станоўчага рашэння камісіі. Мець з сабой лепш арыгіналы, калі іх няма, то трэба будзе растлумачыць чаму і даць наяўныя дакументы.

Што будзе з маім пашпартам пасля падачы заявы?

Калі ў вас прынялі заяву, то пашпарт забяруць. Калі вашу заява не прынялі, то пашпарт застанецца ў вас.

Калі ў вас ёсць пашпарт + від на жыхарства ў Польшчы (калі ў вас ёсць ВНЖ у іншай краіне ці віза іншай краіны Дублінскага пратаколу, то ў Польшчы ў вас не прымуць заяву і адправяць у краіну Дублінскага пратаколу, адкуль у вас ёсць гэтыя дакументы або блізкія сваякі), то пашпарт і ВНЖ у вас пакінуць. У такім выпадку вы нават можаце працаваць у Польшчы пры ўмове, што ваш ВНЖ гэта дазваляў раней.

Калі ў Вас ёсць толькі віза (любога тыпу, але польская) + пашпарт, то пашпарт у вас забяруць. Раім загадзя напісаць генеральную даверанасць на таго, каму вы давяраеце ў вырашэнні вашых пытанняў у Беларусі (калі вы лічыце, што гэта можа спатрэбіцца).

Калі я атрымаю рашэнне?

Рашэнне аб прадастаўленне міжнароднай абароны вы атрымаеце на працягу 6 месяцаў з моманту падачы заявы, у асабліва складаных выпадках да 15 месяцаў.

Ці я магу працаваць у Польшчы, падаўшы заяву на міжнародную абарону?

Калі ў вас няма ВНЖ (Karta Pobytu), то вы не можаце працаваць у Польшчы. Калі вашу заяву не разгледзяць у 6 месяцаў, то вам могуць даць часовы дазвол на працу. Для такога дазволу вам неабходна падаць заяву на імя кіраўніка ўпраўлення па справах іншаземцаў Польшчы.

Чаму я не магу працаваць?

Калі ў вас ёсць рабочая віза і вы падалі заяву на прытулак, то вам нельга працаваць, таму што ваш пашпарт забяруць. Аднак у такім выпадку вы можаце разлічваць на бясплатную медыцынскую і сацыяльную дапамогу. Але калі ў вас ёсць від на жыхарства, то такую дапамогу вы атрымліваць не можаце, бо з юрыдычнага пункту гледжання вы можаце працаваць.

Сацыяльная дапамога гэта:

Дапаможнік 25 злотых у суткі на ежу або бясплатнае пражыванне ў цэнтры для імігрантаў, дзе вам вылучаць 50 злотых на месяц на выдаткі + 20 злотых у месяц на гігіен. сродкі + 140зл на адзенне (аднаразова).

Бясплатная школа для непаўналетніх + курсы польскай мовы прадугледжаны для ўсіх у выпадку неабходнасці.

Важна!

Паводле сусветнай практыкі міжнародная абарона, палітычны прытулак і бежанства не з’яўляецца тым жа самым, але пры гэтым мае шмат падабенства.

У Польшчы міжнародная абарона=бежанства і запыт на атрыманне падаецца на мяжы ці на тэрыторыі Польшчы ва ўпраўленнях памежнай службы.

Палітычны прытулак у Польшчы можна запытваць з-за межаў краіны. Такі прытулак выдаецца звычайна буйным палітычным дзеячам, калі ў гэтым ёсць цікавасць Рэспублікі Польшчы. Фактычна ў Польшчы выдача палітычнага прытулку практычна не выкарыстоўваецца.

 

Больш падрабязна пра працэдуру можна пачытаць тут.

 

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok