Beta

#MothersDayBelarus – беларускія жанчыны змагаюцца за свабоду

10.14.2020

ЯНЫ ХОЧУЦЬ ПАКАЗАЦЬ СУСВЕТНЫМ СМІ РЭВАЛЮЦЫЮ Ў БЕЛАРУСІ. СТАРТАВАЛА НОВАЯ ІНІЦЫЯТЫВА ПРЫ ПАДТРЫМЦЫ ПОЛЬСКАГА УРАДУ

“Happy Mother’s Day, Belarus” – гэты лозунг, што прамуе найноўшую ініцыятыву Беларускага дома – фундацыі, якая сама сябе называе Незалежнай амбасадай Беларусі ў Варшаве. Яе прадстаўнікі ў бліжэйшыя тыдні будуць заахвочваць міжнародную супольнасць дасылаць паштоўкі, якія адлюстроўваюць тое, што адбываецца цяпер у іх краіне, – у буйнешыя сусветныя смі і арганізацыі. Падчас канферэнцыі ў сераду яны прадставілі дэталі ўсяго праекта, што сімвалічна распачаўся 14 кастрычніка, то бок у дзень, у які за нашай усходняй мяжой святкуюць Дзень маці.

Рэвалюцыя ў Беларусі працягваецца ўжо больш за два месяцы. Нягледзячы на рэпрэсіі, не спыняюцца вулічныя пратэсты, арганізаваныя амаль ва ўсёй краіне. Штодня нас інфармуюць пра жорсткасць супрацоўнікаў АМАП-а ў адносінаў да грамадзян, у апошнюю нядзелю рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў і незалежных журналістаў сталі яшчэ больш гвалтоўнымі. Сябры прэзідыума беларускай Каардынацыйна рады – на чале са Святланай Ціханоўскай – былі затрыманая ці змушаныя з’ехаць за мяжу. Аляксандр Лукашэнка паціху два тыдні таму даў прысягу прэзідэнта краіны, хоць значная частка еўрапейскіх дзяржаў не прызнае гэтага выбару.

– Вось ужо два месяцы нашыя землякі самаахвярна змагаюцца за свабоду. Штодня яны выходзяць на вуліцы, маніфестуюць нашую нацыянальную прывязанасць да свабоды і смела змагаюцца з жорсткім рэжымам. На чале гэтай рэвалюцыі стаяць жанчыны. Мы – тут у Польшчы – адчуваем маральны абавязак, каб іх падтрымаць. Менавіта таму мы пачынаем нашую акцыю сімвалічна акурат у гэты дзень, калі ў нашай краіне святкуецца Дзень мамы. Мы робім гэта для ўсіх маці Беларусі, – кажа старшыня Беларускага дома, Алесь Зарэмбюк.

Акцыя заключаецца ў тым, каб даслаць паштоўкі, што адлюстроўваюць гераізм і смеласць беларусак, якія змагаюцца за свабоду, у буйнейшыя смі і міжнародныя арганізацыі. На адмысловым сайце – mothersdaybelarus.pl – дзякуючы супрацоўніцтву Беларускана дома з “Поштай Польскай”, можна генерыраваць адну з падрыхтаваных паштовак і даслаць яе, у прыватнасці, у такія штодзённікі, як “New York Times”, “Le Monde” ці “der Spiegel”. – Таму я прашу аб тым, каб вы змясцілі гэтую паштоўку на першай старонцы сваёй газеты і сайта і нагадалі ўсяму свету, што Беларусь змагаецца. За свабоду, самавызначэнне, дэмакратыю. За лепшае жыццё ўсіх Мам Беларусі, – можна прачытаць з адваротнага боку карткі. А зверху, на самой паштоўцы, бачныя графічныя праекты, выкананыя на падставе фотаздымкаў беларускі Надзеі Бужан.

– Зацікаўленасць грамадскай думкі тым, што адбываецца ў нашай краіне, так ці інакш, паступова памяншаецца. Для нас важнае тое, каб гэтая іскра ўвесь час гарэла. Працэс дэмакратычных змен будзе доўгім і павольным. Усе сімвалічныя дзеянні – такія, як акцыя Беларускага дома – у доўгатэрміновай перспектыве могуць быць вельмі важныя. Мы хочам, каб свет увесь час бачыў, што Беларусь змагаецца, – дадае Вольга Кавалькова, якая падтрымлівае кампанію – сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады дэмакратычных сіл Беларусі.

На думку Алеся Зарэмбюка, асяроддзе беларускіх апазіцыянераў мае ў Варшаве не толькі прытулак ад рэжыму, але і бяспечныя ўмовы для працягу і разіцця сваёй дзейнасці і такога кшталту ініцыятыў: “Калі б не адкрытасць польскага ўраду на чале з прэм’ер-міністрам М. Маравецкім, мы не маглі б дзейнічаць так эфектыўна. Польшча была і заўсёды будзе домам для усіх беларусаў, якія прагнуць свабоды. Мы штодзённа адчуваем гэта ў Варшаве, Вроцлаве, Беластоку і ва ўсіх іншых гарадах Польшчы”, – кажа А. Зарэмбюк.

Зайдзі на сайт mothersdaybelarus.pl і дашлі паштоўку ў найбуйнейшыя СМІ і міжнародныя арганізацыі. Пакажам усяму свету мужнасць і гераізм беларускіх жанчын, якія змагаюцца за свабоду!

Як удзельнічаць?

1) Перайдзі на сайт mothersdaybelarus.pl
2) Націсні Дашлі паштоўку
3) Абяры фотаздымак – сімвал беларускай рэвалюцыі
4) Дадай ліст і падпішыцеся
5) Абяры СМІ альбо міжнародную арганізацыю
6) Дашліце паштоўку!

Беларускі дом – шматгадовы цэнтр беларускага жыцця ў Польшчы, “Незалежная амбасада Беларусі” ў Варшаве. Дзейнасць фундацыі датычыць падтрымкі грамадзянскай супольнасці і незалежнай прэсы ў Беларусі, аналітыкі і адукацыі ды прамоцыі беларускай культуры.

 

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok