Beta

Незалежны Exit Poll у Варшаве

07.30.2020

Беларускі Дом будзе арганізоўваць і праводзіць Exit Poll 9 жніўня 2020 г. у Варшаве. Мы заклікаем усіх НЕ ўдзельнічаць у датэрміновым галасаванні!

У Варшаве 9 жніўня змогуць прагаласаваць усе беларусы, якія знаходзяцца ў Польшчы з тых ці іншых прычынаў. 99 участак будзе знаходзіцца па адрасе вул. Вяртніча, 58 у Варшаве (ul. Wiertnicza, 58) будзе адкрыты з 8:00 да 20:00.
Прыходзьце 9 жніўня прагаласаваць у Амбасаду ў Варшаве, а пасля прыміце ўдзел у нашым незалежным Exit Poll – гэта зойме літаральна 1 хвіліну.

Адказы Амбасады на шматлікія пытанні беларусаў у Польшчы: https://bit.ly/2CQWxRS
“Бюлетэні для галасавання атрымаюць усе выбаршчыкі, якія прыбудуць ў памяшканне для галасавання ў вызначаны для галасавання тэрмін (9 жніўня 2020 года з 8:00 да 20:00 гадзін”

Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.

65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.

14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня.

Ад пачатку выбарчай кампаніі (на 13 лепеня) праваабаронцы налічылі больш за 700 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. 129 чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі, 252 чалавекі аштрафавалі.

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok