Beta

Паведамленьне Кансуляту Беларускага Дому

01.09.2018

Спадарства!

Мы працягваем працу БД.Кансуляту ў 2018 годзе.

vizit-bd-sajt

Як мы працуем:

1. “Гарачая лінія” +48 577 077 257 прызначаная выключна для экстраных сітуацый. Памятайце: пакуль “гарачая лінія” занята па звычайных пытаньнях, нехта може не атрымаць пільнай дапамогі! Дарожнае здарэньне, праблемы з паліцыяй, міграцыйнай службай, не вяртаюць каўцыю, розныя нестандартны сітуацыі – тэлефануйце. Па іншых пытаньнях –  дашліце е-мэйл, ці запоўніце адмыслова зробленую форму.

*Тэлефон “гарачай лініі” працуе толькі ў працоўныя дні ад 9:00 да 18:00. І толькі ў скрайніх выпадках у іншыя гадзіны.

2.БД. Кансулят мае свой е-мэйл: belhouse.consulate@gmail.com Калі ласка, пішыце сюды. Пры напісаньні пісьма ўкажыце Вашыя імя, прозьвішча і нумар тэлефона для зваротнай сувязі. На ананімныя звароты мы не адказваем.

3. Вы можаце запоўніць гэтую форму і апісаць тут свае праблемы – Вам абавязкова адкажуць.

БД. Кансулят

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok