Beta

Польскія ВНУ і стыпендыі для беларусаў

11.01.2020

1. Cтыпендыя імя Кастуся Каліноўскага. Спецыяльны фонд, створаны для беларускіх студэнтаў, якія не могуць атрымаць адукацыю ў Беларусі. Падрабязнасці тут

  • Для каго: рэпрэсаваныя і выключаныя з універсітэтаў
  • Умовы: стыпендыя на навучанне ў бакалаўрыяце альбо магістратуры ў Польшчы 1250/1500 zł, таксама будзе прапанаваны курс польскай мовы. Валоданне польскай мовай не абавязковае.
  • Працэдура падачы заяўкі: трэба асобна паступіць ў адзін з польскіх універсітэтаў (гл. прапановы ніжэй) і паралельна падавацца на стыпендыю. Спіс неабходных дакументаў гл. на стар. 3.
  • Кантакт: bialorus.studium@uw.edu.pl

Заяўкі прымаюцца да 29.11.2020

2. Універсітэт А. Міцкевіча ў Познані запрашае на бясплатныя месцы для студэнтаў з Беларусі, якія былі адлічаны па палітычных нагодах.

  • Для каго: рэпрэсаваныя і выключаныя з універсітэтаў
  • Умовы: бясплатнае навучанне на любой спецыяльнасці па-ангельску альбо па-польску
  • Працэдура падачы заяўкі: Каб атрымаць дапамогу, звяртайцеся да адміністрацыі праграмы. Трэба мець дакумент аб выключэнні з беларускага вуза.
  • Кантакт: amuoes@amu.edu.pl

3. Эканамічны ўніверсітэт у Катавіцах прапаноўвае бясплатную адукацыю, магчымасць перавесціся з Беларусі і курс польскай мовы.

4. Акадэмія выяўленчых мастацтваў у Шчэціне прапаноўвае 5 месцаў для рэпрэсаваных беларусаў

  • Для каго: па адным месцы на спецыяльнасцях архітэктура, графіка, жывапіс, медыя, дызайн
  • Працэдура падачы заяўкі: звяртайцеся напрамую ва ўніверсітэт
  • Кантакт: renata.pilarczyk@akademiasztuki.eu

Заяўкі прымаюцца да 10.11.2020

5. Cтыпендыяльная праграма Solidarni z Białorusią.

Спецыяльны фонд, створаны для рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў. Падрабязнасці тут

  • Умовы: стыпендыя на навучанне ў бакалаўрыяце (1240 zł) альбо магістратуры (1500 zł) у Польшчы выплачваецца напрацягу 10 месяцаў
  • Працэдура падачы заяўкі: трэба асобна паступіць ў адзін з польскіх універсітэтаў (гл. прапановы вышэй альбо звяртайся напрамую ў іншыя ўніверсітэты) і пасля залічэння звязацца з Нацыянальнай агенцыяй па акадэмічных абменах (NAWA) і падавацца на стыпендыю.

6. Бясплатныя анлайн-курсы польскай мовы ад NAWA.

  • Для 400 студэнтаў і навукоўцаў з Беларусі
  • Умовы: курсы ладзяцца ў кастрычніку-лістападзе
  • Працэдура падачы заяўкі: для удзелу трэба запоўніць форму па спасылцы

7. Праграма імя Stefana Banacha

  • Для каго: для студэнтаў інжынерна-тэхнічных, сельскагаспадарчых, бія-хімічных накірункаў і іншых дакладных навук
  • Умовы: стыпеныя для навучання ў магістратуры
  • Працэдура падачы заяўкі: запаўняйце анкету

8. Праграма Кіркланда

У рамках спецыяльнага набору на Праграму Kirkland Research прымаюцца заяўкі ад грамадзян Беларусі, якія з’яўляюцца дасведчанымі навуковымі работнікамі, маюць ступень кандыдата навук і пацверджаныя напрацоўкі ў выглядзе навуковых публікацый. Акрамя таго, да ўдзелу ў Праграме дапускаюцца кандыдаты з Беларусі, якія скончылі 3 курс аспірантуры пішуць кандыдацкую дысертацыю і могуць прадставіць спіс апублікаваных прац. Стыпендыяльная праграма доўжыцца адзін навучальны семестр (5 месяцаў): з пачатку лютага 2021 да канца чэрвеня 2021 года.

Заяўкі прымаюцца да 8 лістапада 2020 г.

9.  School of Leaders for Democracy

Ва Універсітэце інфармацыйных тэхналогій і менеджменту ў Жэшаве адкрыта Школа лідэраў за дэмакратыю – спецыяльная стыпендыяльная праграма для студэнтаў з Беларусі.

20 лепшых студэнтаў з Беларусі змогуць скарыстацца стыпендыяльнай праграмай „School of Leaders for Democracy”. Праграма адрасавана абітурыентам на першы год навучання і студэнтам старэйшых курсаў, якія выбылі з беларускіх універсітэтаў за ўдзел у дэмакратычных дэманстрацыях у іх краіне.

Набор на праграму „School of Leaders for Democracy” працягнецца да 10 лістапада 2020 года.

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Twoje dane osobowe będą przetwarzane przez Fundację "Białoruski Dom" zgodnie z polityką prywatności. Pamiętaj, że w każdej chwili możesz wycofać swoją zgodę.
Ok