Beta

Праграма Каліноўскага – вучоба студэнтаў з Беларусі ў Польшчы

09.29.2020

Польскія ўніверсітэты прапануюць бясплатнае навучанне для беларусаў, якія пацярпелі ад рэжыму Лукашэнкі. У сувязі з рэпрэсіямі з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі маладыя людзі, якія не змогуць працягваць у 2020/2021 навучальным годзе адукацыю ў Беларусі, атрымаюць такую магчымасць у Польшчы.

Удзельнікамі КК-III могуць быць выключна грамадзяне Беларусі, якія пасля 9 жніўня 2020 адчулі рэпрэсіі з боку беларускіх уладаў, напрыклад, іх:

  • затрымалі, арыштавалі, пабілі, катавалі,
  • звольнілі з працы,
  • на іх аказвалі эканамічны, псіхалагічны ціск і таму яны не могуць працягваць вучобу або працу ў Беларусі.

Веданне польскай мовы не зʼяўляецца абавязковым крытэрыем удзелу ў праграме. Стыпендыяльная Праграма Ураду Польшчы імя Кастуся Каліноўскага прадугледжвае для ўсіх залічаных на праграму гадавы курс вывучэння польскай мовы. Гадавы курс не зʼяўляецца абавязковым для тых, хто мае сертыфікат, які пацвярджае веданне мовы.

Пасля гадавога курсу ці пацверджання валодання мовай кандыдаты павінны самастойна паступіць у абраны ўніверсітэт.

Стыпендыя для бакалаўраў выплачваецца раз у месяц у памеры 1250 злотых (І-ІІІ курс). Студэнты магістратуры таксама атрымліваюць выплату раз у месяц, але іх стыпендыя – 1500 злотых (IV і V курс). Стыпендыя выплочваецца выключна падчас навучання на тэрыторыі Польшчы.

Дакументы неабходныя для ўдзелу ў праграме:

1) запоўненая анкета «Кандыдата Праграмы»

2) заява аб залічэнні на стыпендыяльную праграму

3) дакумент, які пацвярджае завяршэнне навучання ў сярэдняй школе (пераклад атэстата на польскую мову з апастылям)

4) усе дакументы, якія пацвярджаюць рэпрэсіі на кандыдаты

5) усе дакументы, якія кандыдат лічыць важнымі для разгляду камісіяй.

Усіх зацікаўленых просім пераслаць дакументы ў форме сканаў, у фармаце PDF на электронны адрас офіса праграмы: bialorus.studium@uw.edu.pl

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok