Шаноўныя беларусы, якія былі вымушаныя з’ехаць у Польшчу ў сувязі з рэпрэсіямі і пераследам!
На вялікі жаль, мы вымушаныя прыпыніць нашую праграму фінансавай падтрымкі ад Беларускага Дома. Беларусаў, якія апынуліся ў цяжкой сітуацыі аказалася сапраўды вельмі шмат – сярод іх сем’і з дзецьмі, пашкадаваныя і пабітыя падчас пратэстаў і затрыманняў у Беларусі, студэнты, якія вымушаныя былі ўцякаць з-за палітычнага пераследу.
На сённяшні момант мы выплацілі больш за 200 000 zł рэпрэсаваным асобам!
Ад імя ўсіх, хто атрымаў дапамогу, мы хочам падзякаваць польскаму ўраду, прэмьеру Польшчы Матэўшу Маравецкаму за праграму „Solidarni z Białorusią”, а таксама ўсім палякам, што ўдзельнічалі ў дапамозе беларусам.
У наступным годзе мы зробім усё ад нас магчымае, каб працягнуць падтрымку для беларусаў, якія працягваюць змагацца за дэмакратыю і свабоду ў Беларусі, а таксама для рэпрэсаваных беларусаў, якія былі вымушаныя з’ехаць у Польшчу!