Beta

Конкурс дзіцячага малюнка #StandWithBelarus

02.07.2021

Сёння, 7 лютага, ва ўсім свеце адзначаюць міжнародны Дзень Салідарнасці з Беларуссю. 

З гэтай нагоды Беларускі Дом сумесна з Амбасадай Каралеўства Нідэрландаў і Амбасадай Канады абвяшчае конкурс дзіцячых малюнкаў на тэму “Салідарныя з Беларуссю”. Разам мы абярэм 5 лепшых працаў, з якіх будуць зроблены паштоўкі для палітвязняў. Паштоўкі будуць апублікаваныя ў адкрытым доступе, каб кожны мог раздрукаваць і даслаць беларускім палітвязням.

  • Прыз за першае месца будзе прадастаўлены Амбасадай Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве – новы галандскі ровар!
  • Прыз для дзяцей 12-16 гадоў прадстаўляе Беларускі Дом – навушнікі Apple AirPods!
  • Прыз для ўдзельнікаў конкурсу 6-11 гадоў прадставіць Амбасада Канады ў Варшаве – набор кніг і кошык падарункаў ад спадарыні Амбасадар Leslie Scanlon!

 

  • Прыняць удзел у конкурсе могуць дзеці і падлеткі ад 6 да 16 гадоў – беларусы, якія пражываюць у Польшчы
  • Даслаць працы можна ў выглядзе якаснага фотаздымка, альбо скана ў фармаце PDF на email info@belaruskidom.eu
  • Прыняць удзел у конкурсе можна да 23.59 28.02.2020
  • Вынікі будуць аб’яўлены да 07.03.2020 г.

#StandWithBelarus

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok