Beta

Статыстыка аб праведзенай працы

10.22.2020

У адказ на злачынствы лукашэнкаўскага рэпрэсійнага  апарату ад жніўня Беларускі Дом заангажаваны ў арганізацыю медыцынскай, псіхалагічнай, юрыдычнай, фінансавай і рэабілітацыйнай падтрымкі пацярпелым пад час мірных пратэстаў беларусам.

Дапамога Беларускага Дому заключаецца ў:
🔻 візавай падтрымцы,
🔻 кампенсацыі праезду,
🔻 медыцынскага страхавання,
🔻 арганізацыі аперацый у шпіталі міністэрства ўнутрнаых справаў у Варшаве,
🔻 арганізацыі комплекснай рэабілітацыі для беларускіх герояў.

Па стану на сённяшні дзень толькі на рэабілітацыю беларускіх грамадзян у польскім курортным горадзе Duszniki-Zdrój мы выдаткавалі 163 547 польскіх злотых і 66 грошай.

Дадаткова мы ўжо 2 месяцы лабіруем прыняццё зменаў у польскае заканадаўства аб магчымасці легальнай працы беларусаў па ўсім відам візаў, распрацавалі дакумент аб гуманітарнай візе і магчымасцях якія яна прадстаўляе,  арганізавалі 2 вэбінара па юрыдычных пытаннях якія цікавяць беларускую дыяспару у Польшчы, а таксама арганізавалі бясплатныя курсы польскай мовы для беларусаў якія вядзе кваліфікаваная выкладчыца Варшаўскага Універсітэта. У апошнія дні мы перавезлі з Беларусі ва Украіну і Польшчу некалькіх асобаў, якім пагражаў крымінальны пераслед. Будзем і далей працягваць дапамагаць усім тым свабодным беларусам, які кінулі выклік архаічнаму аўтарытарнаму рэжыму рызыкуючы сваёй свабодай, здароўем і жыццём.

У працяг гэтага, Беларускі Дом быў суарганізатарам двух самых вялікіх у гісторыі Польшчы канцэртаў Салідарнасці з Беларуссю ў Варшаве і Беластоку, мы дапамагаем працы Каардынацыйнай Радзе дэмакратычных сіл Беларусі і падтрымліваем працу самага найбуйнешага СМІ Беларусі – канала NEXTA. Гісторыя працягваецца. Жыве Беларусь!

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok