Beta

стыпендыяльны конкурс ў рамках спецыяльнага набору на Праграму Kirkland Research для кандыдатаў з Беларусі

10.13.2020

Польска-амерыканскі Фонд Свабоды (заснавальнік праграмы) і Фонд «Лідары змяненняў» (адміністратар праграмы) абвяшчаюць стыпендыяльны конкурс ў рамках спецыяльнага набору на Праграму Kirkland Research для кандыдатаў з Беларусі ў 2020/2021 навучальным годзе.

 Стыпендыяльная праграма імя Л. Кіркланда ўжо 20 гадоў падтрымлівае індывідуальнае развіццё маладых, мэтанакіраваных і актыўных грамадзян Усходняй Еўропы, Паўднёвага Каўказа і Цэнтральнай Азіі. Мэта Праграмы – падзяліцца польскім досведам сістэмнай трансфармацыі і еўрапейскай інтэграцыі з прадстаўнікамі дзяржаў рэгіёна. 

У 2016 годзе ў рамках Стыпендыяльнай праграмы імя Лейна Кіркланда быў створаны новы напрамак – даследчая Праграма Kirkland Research, якая стала адказам на патрэбу ў кароткатэрміновых навукова-даследчых стажыроўках для тых, хто ўжо заявіў пра сябе ў навуцы. 

Праграма Kirkland Research прапануе стыпендыятам адзін семестр навучання, які ўключае індывідуальную навуковую працу пад эгідай навуковага кіраўніка, вынікам якой павінна стаць падрыхтоўка навуковага артыкула. Падстава для атрымання дыплома аб завяршэнні Праграмы – навуковая публікацыя, зацверджаная да друку навуковым кіраўніком. У рамках праграмы Kirkland Research стыпендыяты не абавязаныя наведваць заняткі ў навучальных установах. 

У рамках спецыяльнага набору на Праграму Kirkland Research прымаюцца заяўкі ад грамадзян Беларусі, якія з’яўляюцца дасведчанымі навуковымі работнікамі, маюць ступень кандыдата навук і пацверджаныя напрацоўкі ў выглядзе навуковых публікацый. Акрамя таго, да ўдзелу ў Праграме дапускаюцца кандыдаты з Беларусі, якія скончылі 3 курс аспірантуры, пішуць кандыдацкую дысертацыю і могуць прадставіць спіс апублікаваных прац. Стыпендыяльная праграма доўжыцца адзін навучальны семестр (5 месяцаў): з пачатку лютага 2021 да канца чэрвеня 2021 года. 

ВОБЛАСЦІ, у якіх могуць праводзіцца даследаванні: 

– эканоміка і менеджмент, 

– менеджмент у бізнесе, НКА (некамерцыйных арганізацый), культуры, адукацыі, ахове здароўя,  

– публічная адміністрацыя (урадавая і муніцыпальная), 

– юрыспрудэнцыя, 

– грамадскія навукі (сацыяльная псіхалогія, сацыялогія), 

– палітычныя навукі і міжнародныя адносіны, 

– ахова навакольнага асяроддзя, 

– пытанні бяспекі, 

– крызіснае кіраванне, 

– палітыка развіцця і гуманітарная дапамога. 

КАНДЫДАТЫ 

Спецыяльны набор на Праграму Kirkland Reaserch адрасаваны: 

– выкладчыкам вышэйшым навучальных устаноў; 

– навуковым работнікам; 

– аспірантам, якія скончылі 3 курс аспірантуры. 

АБАВЯЗКОВЫЯ ПАТРАБАВАННІ 

• месца пражывання ў Рэспубліцы Беларусь і грамадзянства Рэспублікі Беларусь (уладальнікі віду на жыхарства ў Польшчы і асобы, якія жывуць ці працуюць у Польшчы на момант падачы заяўкі на стыпендыю, не маюць на яе права); 

• узрост да 45 гадоў; 

• дыплом кандыдата навук ці даведка аб заканчэнні 3 курса аспірантуры; 

• досвед навуковай працы – мінімум 3 гады; 

• не менш за 1 год перапынку пасля папярэдняй замежнай стыпендыі, якая працягвалася больш за 6 месяцаў; 

• навуковыя дасягненні, у тым ліку, публікацыі; 

• валоданне польскай мовай на ўзроўні мінімум B2 альбо валоданне англійскай мовай на узроўні C1 і дадаткова валоданне польскай мовай на ўзроўні A2. 

Прапанова адрасаваная тым, хто не ўдзельнічаў у Стыпендыяльнай праграме імя Л. Кіркланда, не заканчваў аспірантуру ў Польшы і не выкладае ў польскіх навучальных установах. 

У РАМКАХ ПРАГРАМЫ KIRKLAND RESEARCH ПРАПАНУЮЦЬ: 

– магчымасць весці даследаванні і напісанне навуковага артыкулу пад кіраўніцтвам дасведчаных навуковых работнікаў аднаго з 5 акадэмічных цэнтраў Польшчы (Варшава, Кракаў, Вроцлаў, Познань, Люблін); 

– стыпендыю памерам 10 000 польскіх злотых ў 5 частках. 

Акрамя таго, адміністратар Праграмы забяспечвае (на агульную суму каля 4500 злотых у месяц): 

– пражыванне ў Польшчы на працягу 5 месяцаў; 

– страхаванне выдаткаў на лячэнне, грамадзянскай адказнасці, а таксама медыцынскую страхоўку ў прыватных медыцынскіх установах; 

– вяртанне выдаткаў на праезд у Польшчу і назад (згодна з усталяванымі лімітамі); 

– удзел у 2-х інтэграцыйных з’ездах стыпендыятаў Стыпендыяльнай праграмы імя Л. Кіркланда; 

– кампенсацыю выдаткаў на гарадскі транспарт; 

– курсы польскай мовы; 

– сродкі на куплю матэрыялаў і навуковых дапаможнікаў; 

– пакрыццё візавага збору. 

ПРАГРАМА СТЫПЕНДЫІ 

– урачыстае адкрыццё Праграмы ў Варшаве напрыканцы студзеня 2021, 

– індывідуальная навуковая праца (люты – чэрвень 2021), 

– 2 інтэграцыйных з’езды стыпендыятаў у розных гарадах Польшчы; 

– трэнінгі па развіцці і курсы польскай мовы (люты – чэрвень 2021), 

– урачыстае закрыццё стыпендыі – уручэнне дыпломаў (канец чэрвеня 2021 г.). 

КАЛЯНДАР І ЭТАПЫ НАБОРУ 

Тэрмін падачы заявак завяршаецца 8 лістапада 2020 г. 

Выбар 7 лепшых кандыдатаў у працэсе двухэтапнага адбору: 

I этап 

Ацэнка эксперттамі формы і зместа заявак (да 15 лістапада 2020 г.). 

Кандыдаты, запрошаныя да ўдзелу ў II этапе, атрымаюць адпаведную інфармацыю па электроннай пошце да 17 лістапада 2020 г. 

II этап 

Кваліфікацыйныя суразмовы, што праводзяцца кваліфікацыйнай камісіяй анлайн (20 – 26 лістапада 2020 г.) 

Вынікі 

Інфармацыя аб канчатковых выніках конкурсу будзе адпраўлена па электроннай пошце да 5 снежня 2020. 

НЕАБХОДНЫЯ ДАКУМЕНТЫ 

1. Форма заяўкі, запоўненая і пададзеная анлайн: 

• анкета з персанальнымі дадзенымі, 

• абгрунтаванне жадання прыняць удзел у Праграме; стыпендыяльны праект з агульным апісаннем навуковага артыкулу, які павінен стаць вынікам Праграмы, а таксама планы падчас знаходжання на Праграмме і пасля яе заканчэння, то бок, як будуць выкарыстаны веды і досвед, атрыманыя ў Польшчы (4000 – 6000 сімвалаў з прабеламі). 

2. Два рэкамендацыйных лісты з указаннем дасягненняў на данны момант і кваліфікацыі кандыдата, а таксама спадзяванні, звязаныя з яго далейшым развіццём і працай у прафесійнай ці/ і грамадскай сферы (на польскай, рускай ці англійскай мовах), дасланыя па электроннай пошце. Аўтарамі рэкамендацыйных лістоў не могуць быць члены сям’і кандыдата, аўтары лістоў таксама не могуць быць у шлюбе з кандыдатам (у тым ліку і ў грамадзянскім шлюбе). 

3. Копія дыплома аб заканчэнні аспірантуры (ці даведка аб заканчэнні трэцяга курса аспірантуры з копіяй дыплома аб вышэйшай адукацыі на магістарскім узроўні) адпраўленыя па электроннай пошце. 

Навуковыя даследванні ў рамках Праграмы Kirkland Research могуць праводзіцца на польскай ці англійскай мовах. Валоданне польскай мовай дазволіць ў поўнай меры скарыстацца прапановамі польскіх вышэйшых навучальных устаноў, таму кандыдаты з Беларусі, якія 

плануюць рэалізацыю праграмы на польскай мове, у момант пачатку стыпендыі павінны валодаць польскай мовай на ўзроўні, што дазваляе напісаць навуковы артыкул (B2). Для кандыдатаў, якія не валодаюць польскай мовай у дастатковай ступені, і плануюць напісаць навуковы артыкул на англійскай мове, ёсць магчымасць правесці кваліфікацыйную суразмову часткова па-англійску. Гэтыя кандыдаты павінны ведаць англійскую мінімум на ўзроўні C1 і дадаткова польскую – на ўзроўні A2. 

Перавага будзе аддадзена кандыдатам, якія: 

– з’яўляюцца актыўнымі ў сваім прафесійным і грамадскім асяроддзі; 

– маюць значныя дасягненні ў сваёй дзейнасці; 

– раней не навучаліся ў Польшчы; 

– выберуць для выканання навуковага даследвання польскую мову. 

ПРАЦЭДУРА ПАДАЧЫ ЗАЯВАК 

С падрабязным апісаннем Праграмы і інструкцыяй па запаўненні формы заяўкі можна азнаёміцца непасрэдна на сайте: www.kirkland.edu.pl ці напісаўшы па электроннай пошце работнікам Праграмы. 

Форму заяўкі необходна запоўніць анлайн. 

Пасля запаўнення анлайн-формы, необходна раздрукаваць створаную сістэмай старонку, якая падцвярджае вашу заяўку. Раздрукаваную старонку трэба падпісаць, далучыць да яе актуальны фотаздымак кандыдата і адсканаваць. Адсканаваную старонку неабходна адправіць па электроннай пошце разам з двума рэкамендацыйнымі лістамі і копіяй дыплома аб адукацыі на адрас: kirkland@kirkland.edu.pl 

ТЭРМІНЫ ПАДАЧЫ ЗАЯВАК 

Тэрмін падачы заявак на спецыяльны выпуск Программы Kirkland Research ў 2020/2021 навучальным годзе мінае: 

8 лістапада 2020 г. 

Заяўкі, дасланыя пасля заканчэння гэтага тэрміну, не разглядаюцца. 

ПАТРОНАМ ПРАГРАМЫ з’яўляецца Лейн Кіркланд (1922 – 1999), шматгадовы лідар буйнейшай амерыканскай федэрацыі прафсаюзаў (AFL-CIO), член Рады дырэктараў Польска-амерыканскага фонду прадпрымальнікаў; адзін з ініцыятараў стварэння Польска-амерыканскага фонду свабоды. У 80-я гады XX стагоддзя сваім актыўным удзелам і аўтарытэтам падтрымліваў польскую «Салідарнасць», разумеў і падтрымліваў імкненні да свабоды і дэмакратыі іншых народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Л. Кіркланд атрымаў найбольш значныя ўзнагароды, у прыватнасці, амерыканскі Медаль Свабоды і польскі Ордэн Белага арла. 

 

КАНТАКТ: 

Фонд «Лідары змяненняў» www.leadersofchange.pl 

Program Kirklanda 

al. Jerozolimskie 133 lok. 56, 02-304 Warszawa 

е-mail: kirkland@kirkland.edu.pl 

www.kirkland.edu.pl 

ПОЛЬСКА-АМЕРЫКАНСКІ ФОНД СВАБОДЫ (ПАФС) – заснавальнік Праграмы 

Фонд пачаў працу ў 2000 годзе. Галоўная мэта ПАФС – узмацненне дэмакратыі, грамадзянскай супольнасці, выраўноўванне шанцаў на індывідуальнае і грамадскае развіццё, развіццё рынкавай эканомікі, a таксама передача польскага досведу трансфармацыі краінам Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Фонд фінансуе сваю дзейнасць за кошт даходаў, крыніца якіх – сродкі Польска-амерыканскага фонду прадпрымальніцтва. На дадзены момант ПАФС передаў Фонду 250 мільёнаў даляраў ЗША. З 2000 года Фонд накіраваў на свае праграмы больш за 216 мільёнаў даляраў ЗША. 

Праграмы Фонда адмініструюцца рознымі польскімі няўрадавымі арганізацыямі, у адпаведнасці з прынцыпамі і працэдурамі, распрацаванымі Фондам. 

Стыпендыяльная праграма імя Лейна Кіркланда – гэта доўгатэрміновы праект ПАФС, створаны ў 2000 годзе, з 2016 кіруецца Фондам «Лідары змяненняў». Дадатковую інфармацыю пра ПАФС і яго праграмы можна знайсці ў Інтэрнете: www.pafw.pl 

Фонд «Лідары змяненняў» реалізуе праграмы, што фінансуюцца Польска-амерыканскім фондам свабоды: Стыпендыяльную праграму імя Лейна Кіркланда і Праграму Study Tours to Poland. Акрамя таго, ад імя ПАФС Фонд ладзіць (сумесна з Еўрапейскім цэнтрам у Натоліне і German Marshall Fund) Варшаўскую летнюю еўра-атлантычную акадэмію WEASA. 

У супрацоўніцтве з навуковымі інстытутамі, а таксама ўстановамі дзяржаўнага і няўрадавага сектара мы ствараем усё больш шырокую прапанову стажыровак і навуковага побыту ў Польшчы. 

Мы фарміруем супольнасць людзей, якія вераць у сэнс змен. 

Дадатковую інфармацыю пра Фонд можна знайсці ў Інтэрнэце: www.leadersofchange.pl 

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok