Beta

Сустрэча з лаўрэатамі і шортлістэрамі прэміі Гедройца

05.22.2019

27 мая а 19.00 запрашаем на сустрэчу ў Беларускім Доме ў Варшаве з лаўрэатамі і шортлістэрамі прэміі Гедройца:

Alena Kazlova Алена Казлова “На заснежаны востраў” (шортліст Гедройца 2018),
Бартосік Зьміцер “Быў у пана верабейка гаварушчы” (пераможца прэміі Гедройца 2017),
Andrei Adamovitch “Таўсціла і лешч” (лаўрэат другога месца прэміі Гедройца 2016.

ul. Wiejska 13-3, 🏠 Беларускі Дом у Варшаве

Даведка:

📣Анка Упала (сапр.: Алена Уладзіміраўна Казлова) — беларуская пісьменніца, перакладчыца (з англійскай, шведскай і фінскай моў), публіцыстка.
Пераможца літаратурнага конкурсу імя Данііла Хармса (Санкт-Пецярбург, 2007), фіналістка конкурсу маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана (Мінск, 2009), дыпламантка (шорт-ліст) прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў намінацыі «Проза» (2011) за часопісную публікацыю і (2018) у намінацыі «Пераклад» за пераклад з фінскай мовы кнігі папулярнага дзіцячага пісьменніка Цімы Парвелы «Эла і сябры». Раман «На заснежаны востраў» увайшоў у шорт-ліст прэміі Гедройца (2018). У пісьменніцкім галасаванні «Кніга году» (2018) кніга заняла трэцяе месца.

📣Зміцер Бартосік — беларускі бард, пісьменнік. Атрымаў літаратурную прэмію Ежы Гедройца-2017 за кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы» (2016). Лаўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча 2017 за кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы». У гэтай кнізе няма агульнавядомых фактаў і амаль няма вядомых сюжэтаў. Аўтар сабраў разам гісторыі, пра якія сведкі адважыліся расказаць толькі ў канцы жыцця. Тым не менш, факты і сюжэты складаюцца ў карціну Беларусі ХХ стагодздзя.

📣Андрэй Адамовіч — беларускі паэт і празаік. Удзельнік міжнародных літаратурных фестываляў («Кіеўскія лаўры», «Вялікае княства паэзіі», «Вершы на асфальце» і іншых). Творы перакладзены на літоўскую, польскую, грузінскую і іншыя мовы. Узнагароды: прэмія «Дэбют» за кнігу паэзіі «Дзень паэзіі смерці дзень» (2013). Трэцяе месца прэміі Ежы Гедройца за аповесць «Таўсціла і лешч» (2016).

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok