Beta

Выстава “Абуджэнне Беларусі”

04.09.2021
Сёння 9 красавіка, роўна праз 8 месяцаў ад пачатку пратэстаў у Беларусі, мы нарэшце адкрылі выставу, працы над якой пачалі яшчэ ў мінулым годзе.
Выстава сучасных беларускіх мастакоў і дызайнераў “Абуджэнне Беларусі”, прысвечана грамадска-палітычным падзеям, якія зараз адбываюцца ў Беларусі. Дызайн і выяўленчае мастацтва з’яўляюцца аднымі з галоўных рухавікоў пратэсту ў Беларусі. Тысячы яскравых і эмацыйных малюнкаў, плакатаў, калажаў і твораў стрыт-арту сталі не проста адлюстраваннем беларускіх падзеяў, яны натхняюць беларусаў адстойваць свае правы, змагацца за праўду і справядлівасць.
На выставе прадстаўлены 66 прац 14-ці аўтараў: Yury Ledzian, Street Wind, Hanna Kruk, Hanna Murajda, 84n30, Anna Redko, Yana Vyrzhemkovskaya, Lilia Kvatsabaya, Marharita Tichanovič, Maxim Osipau, Alina Shulhouskaya, Gleb Kashtanov, Darya Trublina, Pasha Сas. Гэтыя творы эмацыйна перадаюць атмасферу пратэстаў, якія працягваюць адбывацца ў Беларусі ад 9 жніўня 2020 г. расказваюць пра герояў і катаў беларускай рэвалюцыі, пра злачынствы рэжыму і годныя ўчынкі беларусаў, якія не спужаліся і працягваюць змагацца. Некаторыя з гэтых прац сталі легендарнымі, іх публікавалі ў вядомых часопісах, дасылалі ў якасці паштовак палітвязням у турмы, праектавалі на будынкі дамоў, малявалі на сценах, уздымалі як плакаты на акцыях пратэсту і ускладалі на магілы новых беларускіх герояў.
Сёння адбылося адкрыццё выставы для журналістаў, бо на сённяшні дзень мы на вялікі жаль не можам запрасіць усіх ахвотных з-за эпідэміі. Калі ласка, сачыце за навінамі ў нашых сацыяльных сетках, як толькі польскія ўлады зменяць абмежаванні з нагоды каронавіруса, мы зможам запрасіць усіх жадаючых.
Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok