Beta

Як жыве Польшча падчас карантыну, апавяданне студэнткі з Гародні

03.30.2020

Наташа Роўба родам з Гародні, але зараз вучыцца ў Варшаўскім Універсітэце на факультэце журналістыкі і бібліалогіі. Калі ўлады Польшчы абвясцілі надзвычайную сітуацыю ў сувязі з каранавірусам і зачынілі межы, дзяўчына не паехала дадому і засталася ў Варшаве.Яна распавяла пра тое, як праходзіць яе вучоба,як жывуць палякі падчас карантыну і як яна ставіцца да гэтай сітуацыі у Беларусі.

“Прафесар заўсёды пытаецца, ці мы ў піжамах раніцай перад ноўтбукам сядзім?”

Зараз усе навучальныя ўстановы ў Польшчы зачыненыя на каранцін, таму Наташа вучыцца дыстанцыйна.

“Заняткі праходзяць на платформе Google Meet. І выглядае гэта амаль як звычайная лекцыя. Прафесар гаворыць ці паказвае прэзентацыю – мы слухаем. У кожны момант можна падлучыць мікрафон і скаментаваць. Цікавая рэч, камеру ў сябе на прыладзе амаль ніхто не ўключае, ніхто, акрамя прафесара. У актыўных людзей і заняткі цікавыя. Адзін доктар заўсёды нас пытаецца, ці мы ў піжамах раніцай перад ноўтбукам сядзім, жартуе.

Частка заданняў прыходзіць на Google Classroom. Туды ж мы і свае працы дадаем. Таксама і проста свае прэзентацыі прысылаюць, каб мы самі з імі разбіраліся.
Адразу хацелася б зазначыць, што адпісаў кожны прафесар, акрамя дэкана, які ў нас вядзе дзве лекцыі.”
 
 “Тым хто выйдзе без нагоды, штраф да пяці тысяч злотых”
 
Нягледзячы на стан надзвычайнага становішча ў краіне, дзяўчына жыве звычайным жыццем:часам выходзіць на вуліцы горада,якія амаль бязлюдныя.
“Найперш за ўсё вучуся. Каб падцягнуць усё тое, што не зрабіла, патрэбна шмат часу.
Чытаю, гляджу відэа на Ютубе, граю на гітары – раблю ўсё тое, на што раней не хапала часу. Паціху стараюся выходзіць у магазін, у парк. У панядзелак афіцыйна забаранілі выходзіць з дому. Да 11 красавіка можна хадзіць толькі да працы, у магазін, аптэку і да лекара, выводзіць дамашніх жывёл. Таксама нельга мэтанакіравана збірацца больш чым дзвюм асобам.
Тым, хто выйдзе без нагоды, будуць нават штрафы даваць, здаецца, да пяці тысяч злотых.Я жыву ў студэнцкім інтэрнаце, у нас ёсць ціхі падворак, дзе можна бяспечна падыхаць свежым паветрам.На вуліцы мала людзей, цэнтр амаль што цалкам пусты. У аўтобусах па 5-10 чалавек ездзяць. Горад-прывід, не інакш. Даволі дзіўна і нязвыкла.
Калі хочаш закупіцца на вясну – спрабуй замовіць праз інтэрнэт, бо большасць крам закрытая. Дарэчы, вельмі адказна да карантыну падайшлі менавіта прадуктовыя крамы. У залежнасці ад памераў крамы вызначаюцца ліміты людзей, якія адначасова могуць знаходзіцца ў памяшканні. Напрыклад ў Бядронцы (Biedronka) гэта 50 чалавек разам з працаўнікамі. Усе паверхні каля кас дызэнфікуюцца кожныя паўгадзіны. Каб узяць хлеб, садавіну ці агародніну трэба апрануць плястыкавыя пальчаткі.”
 
“Калі улады падцвердзілі, што крамы будуць працаваць – людзі супакоіліся”
Зараз у Польшчы да эпідэміі ставяцца спакойна, але спачатку людзі панікавалі
 
“Цяпер вялікай панікі няма,палякі даволі адэкватна ставяцца да сітуацыі.У крамах усяго хапае, асабліва галоўных стратэгічна істотных тавараў: туалетнай паперы, макаронаў, мукі, цукару. Пэўна толькі грэчкі няма.
У першыя дні ўвядзення эпідэміі людзі сапраўды скупалі ўсё, што можна і чаго нельга. На некаторых паліцах была пустыня. Так было некалькі дзён, потым усё вярнулася. Улады падцвердзілі, што ўсяго хопіць, крамы будуць працаваць – і людзі супакоіліся.Часам нейкія фальшывыя навіны паяўляюцца, але іх адразу ідэнтыфікуюць і выдаляюць.
 
Ў паліклініках многія лекары вядуць прыём онлайн, як бы дзіўна гэта не гучала.
Ўвогуле ўсё шпіталі запоўненыя, 12 іншых пляцовак аддалі пад лячэнне хворых COVID-19. На 25 красавіка тут 957 хворых каронавірусам.”
 
“Нельга рызыкаваць жыццём людзей”
 
Наташу не здзіўляе сітуацыя з каронавірусам у Беларусі,На яе погляд, трэба ўвесці каранцін і адмяніць усе масавыя мерапрыемствы.
“Апошні раз дома я была ў лютым, тады яшчэ каронавірусу ў Беларусі не было. На падставе таго, што я чытаю ці мне расказваюць сябры і сям’я, немагчыма аб’ ектыўна ацаніць. Аднак, мяне (не) здзіўляе стаўленне да сітуацыі ў нас. Чаму няма рэальнага карантыну? Можна было б увесці каранцін ў адукацыйных пляцоўках і закрыць усе месцы з масавымі мерапрыемствамі. Нельга рызыкаваць жыццём людзей. З боку эканомікі разумею, бо закрыццё ўсіх месцаў гэта моцны ўдар па дзяржаўным бюджэце.”
 
“Трэба браць адказнасць у свае рукі”
Але дзяўчына думае,што ўсё скончыцца добра і раіць усім выконваць меры прафілактыкі
 
“Я думаю толькі тое, што прагназуюць навукоўцы. Ёсць два варыянты развіцця віруса. У першым каронавірус прыйдзе да тупіку і знікне. У другім вірус стане на ўзровень грыпа і будзе звычайнай сезоннай хваробай. Як нічога не робяць, трэба браць адказнасць у свае рукі. Вельмі важна самому не хадзіць у закрытыя месцы, дзе можа быць шмат людзей, нават калі афіцыйна гэта не забаронена.
Я чула, што ў Беларусі колькасць хворых вірусам паніжаецца, людзі вылечваюцца. Не ведаю, ці гэта праўда, але спадзяюся, што ў Беларусі вірус памрэ натуральнай смерцю і ўсё будзе добра. Галоўнае – не панікаваць і чытаць навіны з надзейных крыніц.”
interestgrodno.blogspot.com
Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok