22
Жні

2017

Паведамленьне Кансуляту Беларускага Дому

BD.konsulat-sajtСпадарства!

Мы ўдзячныя ўсім, хто ўжо скарыстаўся з паслуг Кансуляту Беларускага Дому. Мы працуем толькі тыдзень, а лік зваротаў пайшоў на дзясяткі і мы радыя, што сэрвіс запатрабаваны.

Асабліва раскалілася наша “гарачас лінія” – тэлефанаваньні ідуць і позна ўвечары і ў выходныя дні. Але ж пераважна гэта не “гарачыя”, а самыя звычайныя пытаньні.

Таму мы ўносім карэктывы і ўводзім правілы, каб сэрвіс працаваў надзейна і мы маглі б аказаць якасныя паслугі як мага большаму колу суайчыньнікаў. 

Вось яны:

1. Тэлефон “гарачай лініі” +48 577 077 257 прызначаны выключна для экстраных сітуацый. Памятайце: пакуль “гарачая лінія” занята па звычайных пытаньнях, нехта може не атрымаць пільнай дапамогі! Дарожнае здарэньне, праблемы з паліцыяй, міграцыйнай службай, не вяртаюць каўцыю, розныя нестандартны сітуацыі – тэлефануйце. Па іншых пытаньнях – прыходзьце на прыём, дашліце е-мэйл, ці запоўніце адмыслова зробленую форму.

2. Тэлефон “гарачай лініі” працуе толькі ў працоўныя дні ад 9:00 да 18:00. І толькі ў скрайніх выпадках у іншыя гадзіны.

3. Ад сёньня ў БД Кансуляту ёсьць свой е-мэйл: belhouse.consulate@gmail.com. Калі ласка, пішыце сюды. Пры напісаньні пісьма ўкажыце Вашыя імя, прозьвішча і нумар тэлефона для зваротнай сувязі. На ананімныя звароты мы не адказваем.

4. Вы можаце запоўніць гэтую форму і апісаць тут свае праблемы – Вам абавязкова адкажуць.

5. Да канца жніўня часы працы Кансуляту – панядзелак, чацьвер 10:00 – 13:00.

6. Ад верасьня расклад прыёму дарадцаў у сядзібе Беларуска Дому зьменіцца. Кансулят будзе працаваць не два, а тры разы на тыдзень. Мы ўлічылі, што ад раніцы большасьць з Вас працуе і вырашылі перанесьці гадзіны прыёму на вечар. У верасьні часы працы Кансуляту – панядзелак, аўторак, чацьвер 17:00 – 20:00.

БД. Кансулят

You must be logged in to post a comment.