Beta

“Уразіла, што нам нават прапанавалі выслаць верталёт” – удзельнік праграмы рэабілітацыі Беларускага Дома

01.05.2021

Калі мы распачыналі нашу праграму дапамогі, то нават не ўяўлялі, колькі гісторый і лёсаў аб’яднае Беларускі Дом у Варшаве. Знаёмцеся, гэта − Андрэй Мароз. У ноч з 10 на 11 жніўня ён атрымаў цяжкае раненне: гумовая куля прабіла хлопцу грудзі. “Калі б стрэлілі на пару міліметраў вышэй − не выжыў бы”, − спакойна прыгадвае летнія падзеі ўдзельнік нашай рэабілітацыйнай праграмы.

У бальніцу ледзь дабраліся − у Брэсце ў тую ноч усе дарогі былі перакрытыя. Неўзабаве я адчуў моцную слабасць, таму што страціў нямала крыві. Бінт таўшчынёй у сантыметр быў мокры наскрозь. У бальніцы мне адразу ж зрабілі аперацыю − акром ранення былі зламаныя рэбры, я атрымаў траўму лёгкіх, пайшла нагрузка на сэрца, не зварачвалася кроў.

У стацыянары студэнт Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта правёў каля дзесяці дзён. Прышйлося, дарэчы, яшчэ раз расшываць рану − каб праз рызыку паўторнага заражэння не драбіць усе грудзі.

Самае складанае, дарэчы, было пазваніць маме. Спрабаваў усё на жарт перавесці − маўляў, дробязі, трошкі зачапіла. Ці сумую па родных? Вядома! У мяне ж яшчэ сястрычка і тры брата. Але вяртацца не магу. Я засвяціўся без маскі, знаёмыя і сябры бачылі мяне па тэлевізары. Зразумела, што як толькі я прыеду ў Беларусь, на мяне завядуць справу.

Дарэчы, кінуць уінверсітэт і з’ехаць у Польшчу вырашыў бацька Андрэя.

– Спачатку мы паехалі на Украіну, а адтуль ужо звязаліся з Беларускім Домам. Уразіла, што нам нават прапанавалі выслаць верталёт − на выпадак, калі спатрэбіцца тэрміновая медыцынская дапамога. Патэлефанавалі і на польскую мяжу − было пару нюансаў, але пасля званка Белдома мяне адразу прапусцілі.

Спачатку маладога чалавека адправілі ў бальніцу далячыцца, потым ён прайшоў рэабілітацыйны курс у санаторыі. Само сабой, атрымаў і фінансавую падтрымку.

– А яшчэ, мне дапамаглі аформіць дакументы для паступлення ў Варшаўскі ўніверсітэт на праграму Каліноўскага. Буду вучыцца, працаваць. З Беларускім Домам, дарэчы, сувязь трымаю. Калі скончыцца карантын, абавязкова завітаю ў госці. Тое, што робіць фонд, вельмі важна. Бо ты ў чужой краіне, адзін, нікога не ведаеш. Але калі бачыш стаўленне людзей, іх шчыры ўдзел, то разумееш − усё будзе добра.

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok