Beta

БД Андэграўнд. Katya Piu Праліцца

02.20.2018

BD-undegraund-24.02У гэтае імгненне мільён заходаў разліваецца за гарызонт… мільёны зорак падаюць, пакідаючы каму-небудзь надзею… з’яўляюцца мільёны новых жыццяў. У гэты момант, напярэдадні вясны, я хачу праліць на вас трохі сваіх фарбаў, пакінуўшы малюнкі з пачуццяў, эмоцый, трывог, радасцяў… Давайце ствараць разам, змешваць фарбы, натхняцца, суперажываць і цешыцца тут і цяпер…
______

Katya Piu — спявачка, кампазітарка і акторка з Украіны. Доўгі час выступала і гастралявала па сваім родным краі ў складзе гурта MariPossa, пазней пачала выступаць сольна ў зусім новым для сябе стылі «майстэрскі мінімалізм», карыстаючыся мінімальнай колькасцю інструментаў і акцэнтуючы ўвагу на фарбах уласнага голасу. «Лёгкае трапятанне крылаў» — так характарызуюць яе стыль на Украіне. Цяпер жыве ў Польшчы, адкрывае ў сабе новыя грані, натхняючыся новым горадам і людзьмі. У апошнія дні зімы Каця падзеліцца з вамі кавалачкам свайго мінулага, цяперашняга і паспрабуе разам з вамі адчыніць дзверы для нечага зусім новага, цёплага і непадробленага.

Суполка ў вк: https://vk.com/katia_piu

24 лютага а 19:00

уваход вольны 

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok