Beta

Беларускі Дом. Кансулят – прэс-рэліз

08.17.2017

vizit-bd-sajt

Паважаныя сябры!

З 16 жніўня запрацаваў кансультацыйны сэрвіс Беларускага Дому “БД. Кансулят”.

Яго мэта – забяспечыць юрыдычную дапамогу і падтрымкіу беларусам, грамадзянам іншых краінаў якія часова ці на пастаянна пераехалі ў Польшчу. Мы будзем кансультаваць па ўсіх пытаньнях, зьвязвных з пражывантнем у Польшчы. 

Спектар пытаньняў самы шырокі – ад атрыманьня дазволу на пражываньне да найму кватэры, ад уладкаваньня на навучаньне да пошуку працы і старту ўласнага бізнэсу. Ніводнае пытаньне не застанецца без кваліфікаванага адказу нашых юрыстаў і дарадцаў. 

Часы працы “БД. Кансуляту” у жніўні – панядзелакчацьвер 10:00 – 13:00.

Зь верасьня – тры дні на тыдзень з пашырэньнем гадзінаў працы. Адна кансультацыя доўжыцца да 30 хвілін.

Тэлефон “Гарачай лініі”: +48 577 077 257.

“Гарачая лінія” працуе ў працоўныя дні ад 9:00 да 18:00. У скрайніх выпадках тэлефануйце і ў іншыя гадзіны – вам абавязкова адкажуць.

Наш е-мэйл: dombelaruski@gmail.com

 

 

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok