Beta

Беларускі Дзіцячы клуб “Творцы”

03.08.2022

Мамы і таты беларускіх дзетак, якія пражываюць у Варшаве! Беларускія сем’і, якія ўцяклі з Украіны ці Беларусі з-за вайны ці рэпрэсій!

Калі вы шукаеце для свайго дзіцяці цікавыя і развіваючыя заняткі і гурткі, калі для вас важна развіццё дзіцёнка ў асяродку беларускай культуры, для вас важна развіццё творчых здольнасцяў вашага дзіцёнка- то запрашаем вас у Дзіцячы клуб “Творцы” – гэта клуб для дзяцей, падлеткаў і іх сем’яў. Заняткі ў клубе ажыццяўляюцца сессіямі – першая сесія “Тэатральная”. 

Каардынатарка праэкту – Ася Смаляк. Мама траіх дзяцей, Мантэсоры-педагог Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, рэжысёр і педагог тэатральных дысцыплін, заснавальніца Мантэсоры клуба ў Беларусі “Дзіцячы клуб Зорачкі”, сузаснавальніца Мантэсоры школы “Different School” у Мінску.

 

ШТО АТРЫМАЮЦЬ УДЗЕЛЬНІКІ: 

-развіццё акцёрскіх навыкаў, аратарскія навыкі, сцэнічнай мовы 

-пашыраць свой светапогляд, знойдуць сяброў 

-атрымаюць досвед выступу на сцэне

КАЛІ І ЯК БУДЗЕ ПРАХОДЗІЦЬ? 

Калі: па суботах 

Час: 1 група (6-9 гадоў) з 13.00 да 15.00

2 група 9-12 гадоў з 16.00 да 18.00

ДЗЕ: Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6)

Кошт: бясплатна 

ЯК УДЗЕЛЬНІЧАЦЬ : 

-Быць гатовым наведваць заняткі 3 месяца па суботах 

-Прайсці адбор – запоўніць анкету (запаўняюць бацькі)

 

Колькасць месцаў абмежаваная!

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok