Beta

Беластоцкая палітэхніка адкрывае магістарскую праграму для беларусаў

07.14.2015

politechnika_BialostockaІніцыятаркай праграму з’яўляецца доктар гістарычных навук Святлана Куль-Сяльверстава. Да плюсаў праграму залічаюцца сярод іншых блізкае знаходжанне з Беларуссю і рускамоўная адукацыя.

Магістэрская спецыяльнасць “Менеджмент трансгранічнага гандлю”, якая адкрываецца на факультэце менеджменту Беластоцкай палітэхнікі, разлічана на абітурыентаў з вышэйшай альбо няскончанай  вышэйшай адукацыяй. Паступаць могуць студэнты і выпускнікі эканамічных, юрыдычных, гістарычных спецыяльнасцяў, а таксама сацыёлагі. Навучанне доўжыцца два гады. Прыем дакументаў пачнецца ад 1 кастрычніка і будзе доўжыцца да пачатку заняткаў 1 студзеня.

На факультэце студэнтаў будуць навучаць комплексу дысцыплін, завязаных з функцыянаваннем мяжы і яе праходжаннем, візавым рэжымам. На  рускай мове будзе выкладацца асноўная частка прадметаў, некаторыя курсы будуць правадзіцца па-польску і па-англійску, а асобныя прадметы – факультатыўна па-беларуску.

– Для нашага рэгіёна гэта спецыяльнасць цікавая і даўно запатрабаваная. Мы маем падобныя спецыяльнасці – “Міжнародныя адносіны” і “Міжнародныя эканамічныя адносіны”, але ў гандлёвых адносінах на мяжы ўвогуле і на мяжы паміж былымі савецкімі краінамі і Еўрасаюзам у прыватнасці ёсць пэўная спецыфіка, – расказвае Святлана Куль-Сяльверстава для t-styl.info.

– Справа ў тым, што мы ведаем мову, заканадаўства і сітуацыю ў сваёй краіне. Але трансгранічны гандаль патрабуе ведаць і сітуацыю ў Еўропе. Новая спецыяльнасць дае магчымасць навучыцца, як працаваць у Еўрасаюзе і ўвогуле з замежнымі партнёрамі. Тое, што ўніверсітэт месціцца на тэрыторыі ЕС, дазволіць студэнтам практыкавацца ў еўрапейскіх фірмах, што немагчыма пры навучанні ў беларускіх ўніверсітэтах, – распавядае далей Святлана Куль-Сяльверстава.

Прафесарамі з’яўляюцца спецыялісты, якія маюць высокі еўрапейскі рэйтынг. Пасля аканчання навукі выпускнік атрымае дыплом магістра еўрапейскага ўзору, які ў Беларусі таксама павінны прызнаць.

Кошт навучання на магістэраскай спецыяльнасці выносіць 2 тысячы еўра на год. Што тычыцца пражывання, то ўсім студэнтам прадастаўляюць недарагія студэнцкія інтэрнаты ў Беластоку. Да таго ж, студэнтам дапамагаюць некалькі фондаў. Беластоцкая палітэхніка цесна супрацоўнічае з фондам “Акно на Усход”, што забяспечвае падтрымку ў атрыманні карты побыту і дае дадатковыя магчымасці атрымаць стыпендыю ці грант. Аб гэтым інфармуе t-styl.info.

– У Беларусі зараз дзейнічае каланіяльная палітыка – ідзе жорсткае скарачэнне вышэйшай адукацыі. Скарачаюць гуманітарныя спецыяльнасці, каб стала менш разумных людзей, бо цёмнай, неасветленай масай кіраваць лягчэй. Плакаць хочацца, калі глядзіш на Гродзенскі ўніверсітэт. Атрыманне адукацыі за бліжэйшай мяжой можа стаць альтэрнатывай і сапраўднай аддушынай для гарадзенцаў, –  згадала Святлана Куль-Сяльверстава аб яшчэ адной прычыне выбару вучобы на новая спецыяльнасці.

фота: www.bialystokonline.pl 

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok