Беларускі Дом запускае новы праэкт – цыкл сустрэчаў “Жанчыны разам”. Кожнае мерапрыемства будзе падзелена на 2 часткі. Спачатку будзе адбывацца група падтрымкі, падчас якой кожны зможа ўзяць удзел у размове па тэме сустрэчы, даведацца новае і паспрабаваць некаторыя тэхнікі.
Пасля невялікага перапынку на гарбату, каву пяройдзем да другой паловы, дзе будуць цялесныя або творчыя практыкі, якія дапамогуць нам атрымаць максімум ў даследаванні сябе. Усе сустрэчы накіраваны на падтрымку дзяўчат і жанчын, якія апынуліся ў іміграцыі і праходзяць гэты няпросты шлях. Каманда арганізатарак – гэта беларускі, якія хочуць стварыць камфортную і бяспечную прастору, і ва ўтульнай абстаноўцы разам стварыць новы досвед сястрынскай падтрымкі.
1️⃣ Першая сустрэча – “Рэсурсы” – сустрэча 14 мая (18:00 – 20:00) – група падтрымкі + арт-тэрапія
Заплюшчваем вочы і робім павольны ўдых. Паветра пранікае ў наша цела. Глыток чыстай вады – і мы напаўняемся. Пра што гэта? Аб каштоўных рэсурсах, без якіх мы не пераадолеем стрэс і не дасягнем жаданага. А што яшчэ можа быць рэсурсам? Грошы, час, дапамогу іншых людзей? А можа натхняе ўспамін? Будзем даследаваць нашы рэсурсы і абавязкова знойдзем тыя, што ўжо ёсць у нашым целе і псіхіцы.
2️⃣ Другая сустрэча – “Прыняцце” – сустрэча 21 мая (18:00 – 20:00) – група падртымкі + цялесныя практыкі
Адно з асноўных правілаў прарвацца праз няпростую рэальнасць – гэта прыняць яе. Што гэта такое? Пагадзіцца, апусціць рукі? Не! Прыняцце – гэта магчымасць заўважыць рэальнасць такой, якая яна ёсць і тады адкрываюцца дзверы да зменаў. Як мы разумеем кантроль і што на самой справе можам кантраляваць. Мы зможам даследаваць нашы пачуцці і пагаворым аб асноўных спосабах заўважаць рэальнасць і шукаць новыя магчымасці. А цялесныя практыкі дапамогуць нам паглыбіцца ў тэму.
3️⃣ Трэцяя сустрэча – “Злосць як сіла” – сустрэча 28 мая (18:00 – 20:00) – група падтрымкі + арт-тэрапія
Злосць і страх часта ўспрымаюцца як негатыўныя эмоцыі. Хочацца быць бясстрашным чалавекам і ніколі не адчуваць злосць? Давайце паглядзім на злосць і страх як на рэсурс, бо ўсё што ёсць у нашым целе створана для вітальнасці, толькі гэтымі інстументамі важна валодаць ўмела. Будзем размаўляць пра тое як пераадольваць злосць і страх, а з дапамогай арт-тэрапіі паглядзім на гэтыя эмоцыі праз новую оптыку.
4️⃣ Чацвёртая сустрэча – “Любоў” – сустрэча 4 чэрвеня (18:00 – 20:00) – група падтрымкі + цялесныя практыкі.
Вялікае пачуццё. Шмат жыцця ў гэтым слове. Як абуджаць любоў да сабе і свету, што гэта такое? Самая цёплая сустрэча, вішанька на торце ў канцы месячнага шляху па даследаванні сябе.
Каманда:
➖ Марта Скугарава (мадэратарка сустрэч) – гештальт-терапеўтка
➖ Кацярына Кузіна – адказвае за цялесныя практыкі.
➖ Дыяна Прыхадоўская – мастачка і правадыр у арт-тэхніцы.
Каб прыняць удзел у сустрэчах для жанчын неабходна запоўніць анкету ніжэй.
Лічба месцаў абмежаваная – з Вамі скантактуюцца праз email