Beta

Дзень Волі ў Беларускім Доме

03.22.2016

герб БНРШаноўныя сябры, Беларускі Дом запрашае на святкаванне Дня Волі! 25 сакавіка а 17:00 мы прапануем адзначыць гэты дзень разам, весела, смачна, па-сямейнаму. Праграмма вечара пройдзе пад знакам «Беларуская традыцыйная кухня».

Вядоўца вечару — нашая харызматычная беларуская паэтка, аўтарка і тэлевядоўца “Прывату” на “Белсаце” Валярына Кустава.

Канцэпцыя нашага свята палягае на тым, што кожны жадаючы госць прынясе з сабой не толькі святочны настрой, але і зробленую сваімі чароўнымі рукамі беларускую страву. Кожны зможа не толькі пачаставацца гэтай смакатой, але і аддаць свой голас за самую смачную! Мы зладзім народнае галасаванне! Кухары трох найлепшых страваў атрымаюць святочныя прызы.

Прыходзьце з дзеткамі, сем’ямі і кампаніямі – для ўсіх знойдзем месца і занятак. І для маленькіх, і для падлеткаў, і для дарослых.

Акрамя таго нашая цудоўная Валярына правядзе конкурсы!

Таксама ў праграме – прыемныя нечаканкі!

Шчыра просім загадзя папярэдзіць пра сваю прысутнасць (колькі асобаў) і страву, якую мяркуеце згатаваць на пошту: dombelaruski@gmail.com альбо па тэлефоне. +48 537 411 823 (кантактная асоба – Саша). Калі ёсць прапановы – смела агучвайце. Запрашайце сяброў!

Далучайцеся да нас у facebook.com – Адзначым Дзень Волі смачна!

 Беларускі Дом

ul. Wiejska, 13/3

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok