Еўрапейская школа новых медыя ад NEXTA! Рэдакцыя самага вядомага Telegram-канала Беларусі аб’яўляе набор у школу сучасных медыя – эксперыментальны праект, аналагаў якога яшчэ не было. Што за школа і ў чым унікальнасць?
Гэта першы ў сваім родзе праект, дзе ўсе веды перадаюцца наўпрост з першых вуснаў – без вады, пустых маналогаў і лішніх слоў. Лепшыя ў сваёй справе эксперты на аснове ўласнага вопыту раскажуць і пакажуць, як рабіць крутыя рэчы:
📸 ФОТА
🎥 ВІДЭА
✏️ ТЭКСТЫ
🎤 АЎДЫЁ
🎬 мантаж і рэдагаванне МАТЭРЫЯЛАЎ
📺 ПРАЦА перад камерай
Навучанне будзе складацца з пяці цікавых блокаў, якія ўключаюць у сябе як класічную тэорыю і майстар-класы, так і вялікую практычную частку пад чулым кіраўніцтвам людзей, якія маюць вялікі досвед і веды кожны ў сваёй сферы. Сумесна з іншымі ўдзельнікамі ты сфармуеш сваю міні-рэдакцыю і пачнеш паўнавартасную барацьбу за ўвагу гледача.
Лепшыя выпускнікі медыяшколы атрымаюць магчымасць прайсці стажыроўку або нават стаць часткай каманды аднаго з вядучых медыя Беларусі – NEXTA.
Як патрапіць у школу і колькі гэта каштуе?
Удзел (праезд па тэрыторыі Польшчы, пражыванне і харчаванне падчас навучання) у праекце бясплатны. А вось каб стаць удзельнікам, спачатку неабходна прайсці адбор. Умовы нескладаныя:
➖ Быць не старэйшыя за 35 гадоў і пражываць у дадзены момант у Польшчы;
➖ да 15 траўня 2021 г. запоўніць і выслаць анкету
➖ Мець сучасны тэлефон і ноўтбук для паспяховага выканання заданняў;
➖ Самыя перспектыўныя жадаючыя будуць запрошаныя на другі ўступны этап, які будзе праведзены ў фармаце онлайн-сумоўя (УВАГА! звяжуцца толькі з тымі людзьмі, хто пройдзе першы этап – пасля 25 траўня)