Beta

Фота з канферэнцыі “Беларусы выбіраюць Еўропу”

12.20.2015

Прапануем Вашай увазе фотаздымкі з канферэнцыі прысвечанай аналізу праеўрапейскага выбару Беларусі. Падчас якой эканамічны эксперт Леанід Злотнікаў прадставіў аналіз якасьці жыцця Беларусаў у параўнанні з краінамі Еурасаюза і сітуацыю ў Беларусі, якая склалася за апошнія 25 гадоў.

Нашыя суседзі Польшча‬і Літва‬ выйгралі і аздаравілі свае эканомікі дзякуючы інтэграцыі ў Еўрапейскі Саюз, дабрабыт жыхароў гэтых краін вырас і паляпшаецца. Беларусь‬ выбрала ўсходні накірунак інтэграцыі, і таму на сённяшні дзень мы маем той “дабрабыт” і тую якасць жыцця, якую ў Беларусі маем і назіраем.

Падсумоўваючы вынікі кампаніі “Беларусы выбіраюць Еўропу” трэба адзначыць, што няма іншай перспектывы для Беларусі як рухацца ў накірунку інтэграцыі з Еўрапейскім Саюзам. Еўрапейскі Саюз для Беларусі – гэта інавацыі, інфраструктура, новыя тэхналогіі, перспектывы развіцця для моладзі і працоўныя месцы для беларусаў. Беларусь геаграфічна і гістарычна неад’емная частка Еўропы. ‪#‎БеларусыЗаEU‬

Прэс-служба Беларускага Дома 

 

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok