Beta

Інтэрактыўная гульнявая прэзентацыя сямейнай чытанкі “Зярнятка”

12.04.2015
Сустрэча для дзетак, бацькоў актуальных і будучых, для аматараў беларускай літаратуры і культуры, для дарослых, якія любяць цукеркі і прыемныя кампаніі, для ўсіх-усіх, каго цікаіць і хвалюе наша і сваё:)

Беларускі Дом у Варшаве запрашае (Wiejska 13/3) – 12 снежня а 11.30 (па польскім часе) на інтэрактыўную гульню прэзентацыю сямейнай чытанкі “Зярнятка” з удзелам аўтара-укладальніка, педагога Зосі Куставай. Мадэратар імпрэзы – Валярына.

Будзе весела, дынамічна, душэўна і па-добраму.

У праграме:
• уступнае слова, размова з дарослымі
• беларускія народныя гульні, прыпеўкі, калыханкі, хуткагаворкі 
• літаратурная віктарына для дзяцей і дарослых
• конкурс малюнкаў (малюем на месцах герояў беларускай гісторыі і казак, любімых беларусаў)
• конкурс вершыкаў
• інтэрактыў
• знаёмства з методыкамі гадавання і развіцця
• адказы на пытанні
• аўтограф-сессія
• БУДУЦЬ ПРЫЕМНЫЯ СЮРПРЫЗЫ (пакуль не анансуем!)

Зборнік скіраваны на развіццё мовы, творчых здольнасцей, эстэтычнае выхаванне дашкольнікаў і пачаткоўцаў на аснове літаратурнага матэрыялу. У кнізе выкарыстаны вершы, апавяданні, казкі, загадкі, прыпеўкі, калыханкі, гульні, прыказкі, прымаўкі, хуткагаворкі. Кніга выйшла з друку ў 2015 годзе.ЯК ЗАМОВІЦЬ. Чытанка можа стацца файным падарункам на Калядныя святы для малых і дарослых! Чытанку можна замовіць папярэдне і атрымаць на імпрэзе з аўтографам (замову даслаць на valjaryna@gmail.com, у назве тэмы ліста пазначайце “Зярнятка”). Вокладка цвёрдая, малюнкі каляровыя, колькасць асобнікаў абмежаваная :).Уваход вольны. Шчыра запрашаем! Прыходзьце самі, запрашайце сяброў!

 
Валярына Кустава
Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok