Beta

Мова Нанова – тэма кiно

02.20.2016

movananva_kinoСябры!! А наша прыгода працягваецца) Ужо ў найбліжэйшы аўторак чарговая сустрэча з беларускай мовай і культурай. На гэты раз нашай тэмай будзе беларускае кіно, у тым ліку беларуская анімацыя. Праграма надзвычай насычаная!

Шэраг вельмі цікавых гасцей! У нас будуць тыя, хто робіць беларускае кіно, крытыкуе яго, распаўсюджвае, “раскручвае”, глядзіць і паказвае!
Piotr Dudanowicz і Janusz Gawryluk раскажуць пра варшаўскі (і менскі) фестываль беларускага кіно Bulbamovie. Таксама Януш распавядзе нам пра кінапраект Хранатоп (“Хронотопь”) Андрэя Кудзіненкі андрей кудиненко і свой удзел у ім.
С рэжысёрам Любоўю Зямцовай Lybov Zemtsova пагаварым пра дакументальнае кіно і пра маладое пакаленне творцаў.
Кінакрытык Andrei Rasinski будзе прэзентаваць беларускую анімацыю!
Канешне, будзем не толькі размаўляць, але і што-нішто праглядаць)
Таксама не абмінем мы і моўныя аспекты. Раскажам пра лексіку, звязаную з кіно. Закранем тэму запазычанняў. Будзе крышачку і пра беларускую фанетыку.
23-га лютага, 18:30, Беларускі Дом у Варшаве Беларускі Дом у Варшаве, вул. Вейска 13/3.
Абавязкова прыходзьце і прыводзьце сяброў! Будзе цікава.

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok