Beta

Нобелеўская прэмія ў галіне літаратуры наша!

10.08.2015

Aleksievich_NOBEL_2015Сёння ў Стакгольме абвешчана імя новага лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры. Гэта беларуска Святлана Алексіевіч. Выхадцы з Беларусі атрымлівалі Нобель раней, але беларуска, грамадзянка Беларусі — упершыню. Таму 8 кастрычніка — гістарычны дзень для Беларусі. 

Святлана Алексіевіч якая піша на рускай мове, дэбютавала як журналістка ў 1975 годзе. Яна — аўтар кніг “У вайны не жаночае аблічча”(1985), «Апошнія сьведкі» (1985), «Цынкавыя хлопчыкі» (1990). «Зачараваныя сьмерцю» (1993), «Чарнобыльская малітва» (1997), «Час сэканд хэнд» (2013).

Яе кнігі перакладаліся на ўсе асноўныя eўрапейскія мовы.

Перад Нобелеўскай прэміяй Святлана Алексіевіч атрымала шмат іншых міжнародных прэмій, у іх ліку Прэмію Гердэра (Нямеччына, 1999), Нацыянальную прэмію крытыкі (ЗША, 2006), Прэмію Angelus (Польшча, 2010), Прэмію міру Нямецкага кнігагандлю (Нямеччына, 2013). У Рэспубліцы Беларусь не прэміявалася.

Святлана Алексіевіч нарадзілася ў 1948 годзе ва ўкраінскім Івана-Франкоўску.

Яе бацька — беларус, вайсковец-лётчык, маці — украінка.

«Я люблю тое, што мяне адкрывае, я люблю сапраўдныя рэчы… Напрыклад, «Любіць ноч — права пацукоў» Юрыя Станкевіча. Я помню, што калі гэта прачытала, я ахнула. Я ўбачыла добра зробленую рэч», — казала Алексіевіч.

 

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok