Што рабіць, калі заканчваецца тэрмін дзеяння пашпарта? Варыянты два: абмяняць яго ў Беларусі ці зрабіць гэта ў Польшчы. Аб другім варыянце мы раскажам ніжэй. Абмяняць беларускі пашпарт вы можаце ў Амбасадзе Беларусі ў Варшаве. У выніку вы атрымаеце дакумент такой жа серыі з новым нумарам, які будзе сапраўдным наступныя 10 гадоў.
Спачатку трэба запісацца на прыём у амбасаду па тэлефоне +48 22 742 07 10 па буднях з 08.00 да 11.45 і з 13.00 да 16.00.
Далей, для абмену пашпарта трэба будзе ўстаць на часовы консульскі ўлік. Гэтая працэдура бясплатная. Для пастаноўкі на часовы консульскі ўлік вам трэба падаць:
– загадзя запоўненая заява на пастаноўку на консульскі ўлік, якую можна спампаваць на сайце консульства;
– пашпарт заяўніка;
– Karta pobytu
– дакумент, выдадзены кампетэнтным польскім органам, які пацвярджае месца пражывання ў Польшчы.
Падача дакументаў на часовы консульскі ўлік адбываецца адначасова с падачай дакументаў на абмен пашпарта.
Для абмену пашпарта грамадзяніну старэйшыя за 14 гадоў, неабходна асабіста падаць наступныя дакументы:
- загадзя запоўненую заяву, якую можна загрузіць на сайце консульства
- пашпарт, які падлягае абмену;
- пасведчанне аб нараджэнні заяўніка;
- 4 актуальных каляровых фатаздымка заяўніка 40х50 мм на адным лісце (не разрэзаныя). Фота стандартнае, як на пашпарт.
- пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці заяўніка – у выпадку, калі заяўнік мае непаўналетняе дзіця;
- пасведчанне аб заключэнні шлюбу – у выпадку, калі заяўнік у шлюбе;
- дакументы, якія пацвярджаюць спыненне папярэдняга шлюбу – у выпадку, калі заяўнік раней быў у шлюбе;
- пасведчанне аб змене імя – у выпадку змены заяўнікам прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку;
Для абмену пашпарта дзіцяці да 14 гадоў яго законны прадстаўнік падае наступныя дакументы:
- загадзя запоўненую заяву
- пашпарт, які падлягае абмену;
- пасведчанне аб нараджэнні непаўнагадовага
- пашпарт або іншы дакумент, які засведчвае асобу законнага прадстаўніка непаўнагадовага;
- 4 актуальныя каляровыя фатаграфіі заяўніка 40х50 мм на адным лісце (не разрэзаныя). Фота стандартнае, як на пашпарт.
Консульскі збор для абмену пашпарта складае 100 еўра, квітанцыя выдаецца падчас прыёму пасля праверкі наяўнасці ўсіх патрэбных дакументаў.
Гатовы пашпарт можна будзе атрымаць цягам 1-3 месяцаў з дня падачы дакументаў.
Неабходна мець на ўвазе, што дакументы, выдадзеныя замежнымі кампетэнтнымі органамі, павінны быць легалізаваны, г. зн. павінен быць прастаўлены апастыль. Пасля легалізацыі такі дакумент павінен быць перакладзены на беларускую ці рускую мову і засведчаны натарыяльным перакладчыкам у Беларусі або прысяжным перакладчыкам (tłumacz przysięgły) у Польшчы.
Пры напісанні матэрыялу выкарыстоўвалася інфармацыя са старонкі