Beta

Распачаўся набор на даўгатэрміновы курс польскай мовы і культуры (адзін семестр)

07.30.2015

kurs z języka polskiegoШаноўныя сябры!

Школа польскай мовы і культуры «POLONUS» ладзіць набор на доўгатэрміновы курс вывучэння польскай мовы і культуры ў Вроцлаве.

Заняткі пачынаюцца 20 жніўня 2015 г. да 20 студзеня 2016 г. Лекцыя будуць адбывацца два разы на тыдзень (час будзе усталяваны з улікам пажаданняў удзельнікаў)

Курс уключае ў сябе вывучэнне граматыкі, фанэтыкі, лексікі, стварэнне тэкстаў рознай тэматыкі і ступені складанасці. Дадаткова ― вывучэнне гісторыі, традыцый і культуры Польшчы. Падрыхтоўка да суразмоўя на атрыманне сталага месца жыхарства (Karta Stałego Pobytu), грамадзянства.

Як патрапіць на курс?
Спампаваць анкету па спасылцы
Запоўніць анкету і даслаць на электронны адрас polonus@pwz.org.pl   (тэмай ліста пазначыць «Анкета ўдзельніка. Школа «POLONUS»)

Падрабязней тут: http://polonus.pwz.org.pl/2015/07/blog-post_53.html

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok