Beta

“Шоў беларушчыны” у Беларускім Доме

02.04.2015

шоу беларушчыны6-га лютага, а 19:00 у Беларускім Доме адбудзецца “Шоў беларушчыны”. Bядоўца, удзельнік курсаў Паўла Севярынца “Ды-джэі Адраджэньня” Алесь Мазанік. У праграме мерапрыемства: прагляд матывуючых ролікаў, беларускацэнтрычная віктарына, а таксама файнае часабаўленьне ў належнае ды незалежнае кампаніі!

Шоў Беларушчыны – гэта эмацыйная ўспышка, гульня і віктарына. Але пры гэтым гаворка будзе ісьці пра вельмі сур’ёзныя рэчы, таму будзьце ўважлівыя!

Шоў Беларушчыны — гэта:

– Інфармацыйны выбух, які асьвятляе ваш далягляд на ўсю Беларусь!

– Жывая нацыянальная ідэя ў вобразах, сымбалях і пытаньнях, адказы на якія даяце вы самі!

– Тое, што цікавіць кожнага з вас – асабісты лёс? сэнс жыцьця? што ёсьць ісьціна?

– Усё гэта скрозь балы й рэйтынгі, спаборніцтва асабістае й каманднае!

 

Чакаем у Беларускім Доме па адрасе ul. Wiejska, 13/3

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok